Niamiha
1746 / 0
26.09.2016

Essa. Па Нямізе плыць

Этна-авангардовы гурт Essa выдаў свой першы альбом на дзьвюх кружэлках: адна ў выглядзе кампакт-дыску зьмяшчае аўдыё- і відэа-матэрыялы, а другая папросту выразаная з наждачнае паперы.

У сваю чаргу CD таксама разьбіты на дзьве часткі: трэкі №1—10 — гэта аднайменная з альбомам кампазызыцыя «Niamiha», прэзэнтаваная летась; трэкі №11—14 — гэта кампазыцыі, народжаныя падчас гукасэіі ў занядбаным ангары на ўскраіне мястэчка Ракаў.

Калі кампазыцыю «Niamiha» стваральнікі гурту Essa Тодар Кашкурэвіч і Вольга Дзядовік запісалі ўдвох ва ўласнай ракаўскай хаціне, то да гукасэсіі ў ангары далучылася тройца мясцовых падлеткаў і трыё зь Вільні. То бок, агулам 8 чалавек. Галоўнай фігурай летувіскага дэсанту, безумоўна, стаў Петрас Вішняўскас, чыё імя здаўна ўваходзіць у сусьветныя джазавыя анталёгіі.

Падрабязьней пра стварэньне другой часткі альбому

Запіс паўгадзіннага загалоўнага твору адбыўся ў нізенькай хатцы на ўскраіне мястэчка Ракаў, дзе цяпер жывуць стваральнікі гурту. Матэрыял гучыць насколькі авангардова, настолькі й архаічна, з поўным паглыбленьнем у дахрысьціянскую мінуўшчыну. Тодар замяніў ім жа колісь рэканструяваную дуду на мэталічную бляху са смычком ды іншыя самаробныя інструмэнты, а голас Вольгі літаральна прабірае да костак.

Інтэрвію з Тодарам Кашкурэвічам і Вольгай Дзядовік пасьля запісу альбома

Набыць дыск ды сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйны акаўнт Essa ў Facebook.

Tuzin.fm