Прыцягненьне
1522 / 1
29.09.2016

Haina. Рок-н-рол на баяне і скрыпцы

Дэбютны альбом менскага рок-гурта без гітараў, да стварэньня якога музыкі прыйшлі неплянавана, на інтуіцыі.

Гэты гурт унікальны тым, што выконвае рок-музыку, але пры гэтым не выкарыстоўвае гітары. З дапамогай баяну, скрыпкі ды бубнаў музыкі запісалі 11 трэкаў для свайго дэбютнага альбому (да гэтага быў выдадзены яшчэ міні-альбом «Мішэні»). Haina атрымаў магчымасьць папрацаваць 50 гадзінаў на студыі «Осмос» у якасьці прызу за перамогу ў намінацыі «Дэбют-2014» на прэміі «Даём рады», якую ладзіць «Еўрарадыё». І вынікам засталіся задаволеныя. Лідэр каманды Ільля Паплёўка ў камэнтары для Tuzin.fm прызнае, што музычны шлях, які абрала ягоная каманда ня з самых простых:

«Наша ідэя вымагае бясконцага самаўдасканаленьня і разьвіцьця. Па сутнасьці, браць прыклад няма з каго, такіх гуртоў больш няма. Калі мы пачыналі не было дакладнага пляну дзеяньняў, мы ўвогуле не былі ўпэўненыя, што нешта атрымаецца. Інтуітыўна вельмі хацелася граць, таму рабілі ўсё магчымае. Пасьля першых посьпехаў зразумелі, што такі склад і такі гуртгэта цалкам нармальна. Нашы канцэрты і нашы слухачы натхняюць на новыя крокі», — сказаў музыка.

Ільля называе альбом «Прыцягненьне» падагульненьнем ужо зробленага і мастком у будучыню. «Па шчырасьці, калі мы толькі пачыналі выступаць, ня мелі аніякага пляну дзеяньняў ды наогул не былі пэўнымі, што ў нас нешта атрымаецца. Цяпер у нас упэўненасьці паболела і мы сасьпелі ўжо для вялікіх канцэртаў», — кажа Ільля.

Акрам Ільлі Паплёўкі (вакал, баян) у запісе альбому «Прыцягненьне» ўзялі ўдзел Кацярына Кузьміна (скрыпка), Аляксандар Кузьмін (бубны). Запіс, зьвядзеньне, майстарынг зрабіў Андрэй Акатаў.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Pa / адказаць
    08.10.2016 / 14:26

    выдатная музыка. Але чаму такі сінтэтычны гук? Уражанне, што большасць інструментаў зробленыя ў нейкай праграме на ПК

  • КАМЕНТАВАЦЬ