Sonca
908 / 0
21.10.2016

Shuma. Дып-гаўс з фольк-калярытам

Для альбому «Сонца» беларускія народныя песьні аранжыраваныя ў рэчышчы актуальнай клюбнай музыкі. Слухачоў чакае атмасфэрны дып-гаўс з адточаным гукам і глыбокім басам.

Гісторыя гэтай праграмы пачалася з таго, што кампанія «Керамін» папрасіла гурт Shuma напісаць музыку для дэфіле «Keramin Fashion Show», які бы спалучаў народныя сьпевы і сучасныя музычныя стылі. У параўнаньні з дэбютным альбомам «Жніво» (2015) саўндтрэк для паказу атрымаўся больш дынамічным і танцавальным. За гук і аранжыроўкі адказваў менскі саўндпрадусар Alexis Scorpio (Аляксей Карабейнік), які актыўна працуе са студыямі ЗША. Прэм’ерны паказ мод пад акампанэмэнт Shuma зь вялікім посьпехам адбыўся ў лютым 2016 году. Пасьля гэтага гурт запрашалі і на іншыя фэшн-мерапрыемствы. А саўндтрэк ператварыўся ў другі поўнафарматны альбом калектыва, які выдаў беларуска-расейскі лэйбл Sunwoofer. Сьпявачка Руся кажа: «Гэта сучасны танцавальны альбом. Мы б хацелі, каб ён гучаў на танцпляцах Беларусі і за яе межамі. Каб гэтыя багатыя на мэлёдыку песьні працягвалі жыць і дарыць людзям эмоцыі. Трэкі зь яго зручна граць ды-джэям, таму што яны вытрыманыя ў адным тэмпе, у іх нават пакінутыя адмысловыя хвасты для зьвядзеньня». Да адной зь песень з дыску «Ой рано» гурт зьняў таксама музычнае відэа.

Лічбавую вэрсію можна набыць на iTunes і GooglePlay.

Tuzin.fm

Тэгi:

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: