Вада, хмель і солад
5300 / 0
25.08.2017

«Стары Ольса». Застольле як мастацтва

13-ы дыск гурту сярэднявечнай музыкі атрымаў назву «Вада, хмель і солад».

Альбом рыхтаваўся цягам апошніх некалькіх гадоў. Музыкі вырашылі аднавіць дух старадаўніх застольляў: жартоўныя сьпевы, рэлігійныя, ваярскія, балядныя і, вядома ж, сьпевы пра пітво. Назву дыску дала песьня XVI стагодзьдзя.

«Застольле — гэта мастацтва! Высакароднасьць стасункаў, шчырыя сябры, узьнёслы настрой, сумесныя сьпевы і танцы, выбрыкі і прыгоды, цудоўныя краявіды і вогнішча, смаката на вугельчыках і старадаўняе пітво! Нашы продкі былі вельмі здатныя да застольляў, мелі добры густ і імпэт да іх. Вада, хмель і солад — тры неабходныя складнікі самага старога, сапраўднага і любімага ўсімі напою — піва, якое аб’ядноўвае ўсе саслоўі, усе народы і ўзросты!» — вядзецца ў анатацыі да альбому.

Новы альбом будзе прэзэнтаваны ў час трэцяга туру гурту па ЗША, які толькі распачаўся і працягнецца два месяцы. А ў Менску прэзэнтацыя адбудзецца 19 лістапада.

TuzinFM