Першы
8665 / 0
31.01.2018

Neuro Dubel. Альбом дастойных песень нямоднай групы

У альбомным чарце на TuzinFM бярэ ўдзел альбом «Першы», а на самой справе 16-ы студыйны дыск гурту Neuro Dubel.

Для каманды Аляксандра Кульлінковіча гэты альбом сапраўды шмат у чым першы. Упершыню грошы былі сабраныя праз краўдфандынг. Упершыню ў гісторыі каманды іх песьні зводзілі не ў Беларусі (на «Першым» за гэта адказваў Ільля Дзенісенка, гукарэжысэр з маскоўскага «Нашего радио»). Можна нават было б сказаць, што ўпершыню ў альбоме абышлося безь ненарматыўнай лексікі, але ў песьні «Кинули» адно слова ўсё ж сустракаецца. Ну і рэдкі выпадак - альбом запісаны без удзелу другога вакаліста Юрыя Наўмава

Сам лідэр ND кажа, што таксама ўпершыню ў яго быў больш асэнсаваны падыход да песень. Ён называе «Першы» альбомам дастойных песень. У адным з інтэрвію ён прызнаўся, што магчыма і напісаў найлепшыя песьні, калі ягоны гурт быў модным. Але на самой справе, лічыць выканаўца, яны не найлепшыя, а проста трапілі ў пэўную хвалю. Так што годныя і вартыя песьні не вычарпаліся, і гісторыя працягваецца.

Digital-вэрсію альбому «Першы» можна набыць у iTunes і GooglePlay. CD-вэрсія прадаецца на Imbryk.by.

TuzinFM, паводле Experty.by