Адзінства
1736 / 0
16.04.2018

Laudans. Умець слухаць і чуць

У другім нумарным альбоме, які бярэ ўдзел у чарце на TuzinFM у новым сэзоне 2018/2019, музыкі разважаюць пра тое як дасягнуць поўнага адзінства.

У новы альбом хрысьціянскага поп-рокавага гурту ўвайшлі 12 сьпеваў на беларускай, польскай і ангельскай мовах. Тэксты большасьці песень «Адзінства», а таксама музыку і аранжыроўку да ўсіх кампазыцыяў напісалі стваральнікі камандыАндрэй Лугін і Алёна Палачанская. У альбом музыкі ўключылі трэкі, на якія раней былі зьнятыя кліпы: гэта кампазыцыі «Той самы госьць» і «Воблака».

«У некаторых нашых сьпевах ёсьць вобраз узыходу. Гэта нашае штодзённае змаганьне. Змаганьне за тое, каб годна жыць у Божых вачах, — кажа пра сэнс альбому Андрэй Лугін. — І, вядома, гэта няпроста. Людзям трэба аб’ядноўвацца, узаемадапаўняць адзін аднаго, тады наш шлях стане лягчэй. Пад адзінствам мы маем на ўвазе салідарнасьць, узаемную павагу. Мы лічым, што даказваць усім сваю праўду“ гэта яшчэ не адзінства. Адзінства гэта калі мы ўмеем і слухаць, і чуць, і разумець іншых людзей».

У запісе дыску ўдзельнічалі Андрэй Лугін (вакал, рытм-гітара), Алёна Палачанская (сынтэзатар), Аляксей Нядзьведзкі (бас-гітара), Яўген Каско (барабаны), Ганна Горбач (бэк-вакал). Запісаў і зьвёў альбом лідэр Laudans, майстэрынг зрабіў Сяргей Кудзеліч (студыя Nerwrecords).

TuzinFM

Тэгi: