1937
6161 / 0
03.09.2018

Ня кожны счытае фары. «1937» Байсана, Нарушэвіча і Бубна

Трыё Buben Naruszewicz Baisan запісала імправізацыйную праграму на вершы паэтаў 1930-х.

Праграма на вершы паэтаў 30-х была запісаная жыўцом на студыі дзяржаўнага радыё, яе прэзэнтацыя адбылася ў праграме «Тэрыторыя гуку». Пад акампанэмэнт гітары Леаніда Нарушэвіча, электроніку Ўлада Бубна і дэклямацыю Алеся «Байсана» Плоткі загучалі вершы Юлія Таўбіна, Яўгеніі Пфляўмбаўм, Алеся Дудара, Міхася Чарота, Уладзімера Дубоўкі. У якасьці бонусу ў альбом увайшлі два трэкі на словы Тодара Кляшторнага, якія спрадусаваў Улад Бубен.

«Канцэпцыя альбома вельмі простая і сумная: па кожнаму з паэтаў прайшоўся 37-ы год. Іх лёсы не пакідаюць нас абыякавымі, як і лёсы нашых сям’яў: расстраляны продак Улада Бубена, Іван Мезін, быў апошнім старастам Чырвонага касьцёла, перасьледаваліся і два прадзеды Алеся Плоткі. Сёньня мы імкнёмся вярнуць паэзію 30-х у сучасны кантэкст, калі ўжо ня кожны счытае сэнс вокладкі з фарамі машыны пад домам», — сказалі стваральнікі альбому з нагоды рэлізу.

Музыкі працягнуць працу з паэзіяй 1930-х. Цяпер рыхтуецца рэліз альбома «З нажом на Сонца» паводе паэмы «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага.

TuzinFM