Революция внутри меня
6296 / 0
28.09.2018

Tor Band. Рэвалюцыя непазьбежная

Удзельнікі рагачоўскіх гуртоў Sex і «Ойра» выдалі дэбютнік свайго новага праекту Tor Band пад назваю «Революция внутри меня».

Са словаў удзельнікаў Tor Band новы гурт створаны з улікам досьведу і памылак ранейшых праектаў. «У пэўны момант мы сутыкнуліся з творчым застоем, пустымі залямі ды адсутнасьцю канцэртаў. Касьцяк каманды вырашыў не сядзець, склаўшы рукі, а стварыць новы прадукт, які меў бы такую ж яркую энэргетыку, але істотна адрозьніваўся ў якасьці аранжыровак і музычнай падачы матэрыялу», — кажа лідэр каманды Дзьмітры Галавач.

Над сваім дэбютным альбомам музыкі працавалі ля году. «Рэвалюцыя — гэта ўласна і ёсьць тое, што адбылося ўнутры кожнага з нас за гэты час», — так тлумачаць аўтары назву рэлізу і кажуць, што ня маюць намеру замыкацца ў межах аднаго пэўнага стылю. У альбом увайшлі песьні на беларускай і расейскай мовах. Мэта была — стварыць максымальна шчыры прадукт, кажуць музыкі. Сярод сваіх песень яны раяць зьвярнуць увагу найперш на «Памятай» з заклікам згадаць пра свае карані, а таксама «Чудеса». У кліпе на яе музыкі выказваюць свае антымілітарысцкія погляды. Відэаролік зьняты таксама ў падтрымку песьні «Танцы» — пэўна самай папулярнай песьні з дыску.

Паслухаць альбом цалкам можна ў афіцыйнай суполцы гурта «Укантакце».

TuzinFM