Зашевелит бит
803 / 0
19.02.2019

Trubetskoy. Гэта гучыць годна

Гурт Trubetskoy выдаў другі сольны альбом «Зашевелит бит», у які ў тым ліку ўвайшоў беларускамоўны гіт «Маё сэрца». Адметны ён яшчэ і тым, што гэта прадусарскі дэбют гітарыста каманды Руслана Ўладыкі.

На новым альбоме каманды, які выйшаў амаль праз чатыры гады пасьля дэбютніку «Magister Bibendi» — нямала прыемных сюрпрызаў. Тон усяму альбому задае першы трэк «Бит» на словы даўняга сябры музыкаў, рэпэра Сіропа — чалавека зь няпростым лёсам. Ён фактычна і стаў аўтарам большасьці іншых новых песень каманды. Ёсьць на рэлізе і трэк зь ягоным непасрэдным удзелам «Глянцевый мир». Адна з цэнтральных рэчаў на дыску — беларускамоўны гіт «Маё сэрца». І зусім нечаканы трэк як у музычным, так і тэкставым пляне — «Жодзіна». Для даўніх прыхільнікаў «Ляпісаў» тут таксама ёсьць прыемнасьць — новая вэрсія песьні «Чёрно-белый день» з альбому «Мужчины не плачут» (2006). Ёсьць і трэк, які яўна ўвойдзе ў залаты даробак гурта — «Две жизни».

Прадусарам альбому ўпершыню, уключна з часамі «Ляпісаў», выступіў гітарыст каманды Руслан Уладыка. Разам зь ім над гукам працаваў Дзьмітры Каршакевіч. Запіс, зьвядзенне і майстарынг матэрыялу расьцягнуліся на тры месяцы, з кастрычніка 2018 да студзеня 2019 году. Выйшаў рэліз на маскоўскай студыі «Союз Мьюзик».

Як гучыць гурт цяпер можна таксама пачуць у праграме Belsat Music Live.

TuzinFM