Радыё «Harodnia»
3295 / 0
02.09.2019

Гаворыць «Радыё Harodnia». Трэці студыйнік гурта Dzieciuki (прэм’ера!)

Гарадзенскі гурт Dzieciuki прэзэнтуе на TuzinFM трэці студыйны альбом «Радыё Harodnia». У ім акрамя фірмовага фольк-панку гучыць рэгі і нават вальс.

Гэты альбом нараджаўся зь цяжкасьцямі, выйшаў значна пазьней, чым мы плянавалі. Але затое мы не залежалі ад зьнешніх абставінаў. Не прасілі ў нашых сяброў грошай з дапамогай краўдфандынгу, не пазычалі. Усё рабілі самі. Акрамя запісу бубнаў і майстэрынгу. Досьведу бракавала, таму ўсё замарудзілася.

Львіную долю ў сумеснай працы зрабілі Паша «Трабл», які па сканчэньні запісу прыняў рашэньне сысьці з гурта, ды Андрэй Пудзін. Пра апошняга мушу сказаць больш падрабязьней. Андрэй старэйшы брат нашага гітарыста Лёхі Пудзіна і раней нам дапамагаў: падказваў нейкія моманты, карэктаваў па дробязях падчас запісу папярэдніх альбомаў. Калі ён стаў паўнавартасным чальцом гурта, то ўсклаў на свае плечы цэлы вагон працы. Менавіта дзякуючы Андрэю, большасьць песень паўстала ў такім выглядзе, у якім мы іх бачым. Іх аранжыроўка, апрацоўка, музычнае бачаньне заслуга менавіта нашага новага сябры.

Андрэй Пудзін і Алесь Дзянісаў

Магчыма, мы трошкі адышлі ад папярэдняга гуку. І што? Гурт працягвае жыць і разьвівацца. Мы больш надалі ўвагі гучаньню. Мы больш разнастайна падышлі да аранжыровак. І вось побач з гардкор-панкам зьявіўся вальс. А побач з фольк-панкам рэгі.

Гэты альбом плянаваўся як канцэпцыя сувязі мінулага, сучаснага і ў нейкім сэнсе будучыні. Не зусім атрымалася, як было заплянавана, але не заўсёды нашыя пажаданьні супадаюць з нашымі магчымасьцямі.

Што тычыцца вокладкі, то на ёй нашыя сябры. Гэта ўсе рэальныя хлопцы, working сlass heroes. Большасьць зь іх цяжка працуюць. Кавалямі. Калі б мы пераапрануліся і сфатаграфаваліся ў іх адзеньні, гэта было б ня шчыра. І ніякі мастацкі момант ня выратаваў бы гэты падман, бо паўсюль бываюць межы. Нават калі размова ідзе пра мастацтва. Усіх нашых аматараў і прыхільнікаў мы называем сябрамі. Пры гэтым на вокладцы прысутнічаюць сапраўдныя мае ўласныя сябры. Напрыклад «бандыт Антаневіч бел-чырвона-белы», мой сябра Зьміцер «Вундзер» Антаневіч, які згадваецца ў песьні «Партызан».

Гістарычную тэматыку не зьбіраемся пакідаць. Таксама хочам ствараць больш вясёлых і пазытыўных песень, кшталту «Па гарах». Што там далей выйдзе — аднаму богу вядома! Галоўнае тое, што мы з вамі, нашыя сябры! Жыве Гародня! Жыве Беларусь!

Алесь Дзянісаў, для TuzinFM, фота Ганна Рабкова

Dzieciuki — Радыё «Harodnia»

                               (cпасылка на soundcloud часова не працуе па незалежных ад TuzinFM абставінах)

 

 

1. Пажывем ды паглядзім!

2. Крумкачы

3. Гародня

4. Надпіс на каменьні над крыніцай

5. Мальчыш-Кібальчыш

6. Партызан

7. Гісторыя-псыхалёгія

8. Калі над лугам бусел праляцеў

9. Дудар

10. чЫкіст

11. Прадаецца краіна

12. Час касінэраў

Музыка: Dzieciuki; акрамя: 4, 8 — Алесь Дзянісаў/Dzieciuki; 6 — «Людзі на балоце»/Dzieciuki

У песьні «Мальчыш-Кібальчыш» выкарыстаны ўрывак з мэлёдыі кампазытара Гіі Канчэлі з кінафільму «Кин-Дза-Дза!».

Тэксты:

2, 9 — Дзяніс Жыгавец; 3, 5, 6, 7, 11 — Алесь Дзянісаў; 10 — Алесь Дзянісаў/Дзяніс Жыгавец; 1 — Алесь Кіркевіч; 4 — Уладзімер Караткевіч; 8, 12 — Алесь Чобат.

DZIECIUKI:

Дзяніс Жыгавец — тэксты, голас (10);

Павел «Трабл» Трублін вакал, дуда (4, 9, 12);

Алесь Дзянісаў тэксты, вакал, акустычная гітара, банджа (7), губны гармонік (3), бэк-вакал;

Андрэй Пудзін гітара;

Лёха Пудзін гітара, бэк-вакал;

Мікалай «Калямба» Палякоў акардэон, вакал (9), бэк-вакал;

Андрэй «Пітон» Пятко — бас, бэк-вакал;

Саня «Сыр» Сыраежка бубны, вакал (9);

Пётрык Дудановіч deartháir;

Лукаш Ендрыка athair.

У запісе гурту дапамагалі:

Макс Назарук бубны (11);

Ксенія Глот, Стась Сілка, Кастусь «Кастэла» Путронак бэк-вакалы (2—6, 12).

Запіс :

бубны студыя Forz (Менск);

усё астатняе — гурт Dzieciuki

Зьвядзеньне: гурт Dzieciuki

Майстэрынг: Барыс Грыдзін

Фотаздымак на фронт-вокладцы: Аляксандар Кузас (instagram: @kuzas_a).

Іншыя фатаздымкі: Дзяніс Ламейка (instagram: @lameika).

Dzieciuki-2019

Падзякі ад гурта:

Паўлінцы Жылцы, Філу Квачу, Сяргею Будкіну, Уладзімеру Плавінскаму, Барысу Грыдзіну, Марлене Новак, Саню «Барабану» Рацьку, Уладу Бернату, Уладзімеру Пыльчанку, Алегу і Аляксею Кайрысам, Вавану Рэдзькіну, Валерку Руселіку, Янушу Парулісу і ягонаму Музэю побыту і гісторыі Гародні, Томашу Анікеічу, Барысу Тупіку, Аляксандру Кузасу, Сержуку Верамеенку, Бужэ, Коніку, Анджэю Фралоўскаму, Яну і Аляксандру Романам, Марэку Занеўскаму, Роберту Экштайну, Клемэнсу Юрку, Генадзю «Міхалычу» Баламуту, Сярожу Башлыкевічу, Віталю Гуркову, Паўлу Аракеляну, Лявону Вольскаму, Алегу Хаменку, Асі Ціўнчык, Дзіму «Шаману» Драгуну, Дзіму «Вінсу» Шчэрбу, Віталю «Куркулю» Шаўчуку, Аляксею Дзікавіцкаму, Ігару Шаховічу, Мішку «Медведю» Бандурыну, Кастусю Бандурыну, Паўлу Мажэйку, Лізе Мерляк, Анджэю Пачобуту, Сяргею «Нільсу» Мікулічу, Зьмітру «Баламуту» Радзевічу; Юрасю Мацко, Зьмітру «Вундзеру» Антаневічу, Cяргею «Шлёму» Лабандзіеўскаму , і ўсім кавалям з «Крыгі»; гарадзенскаму трэш-тур-клюбу «Дзед Барадзед» і Пашку «Адміралу» Сурмачу асабіста; фольк-гурту «Варган» (Полацк); полацка-наваполацкім ды вялейскім братам ды сёстрам, а таксама іншым нашым адданым сябрам і сяброўкам з розных бакоў Беларусі, Польшчы, Чэхіі ды іншых краінаў, якія падтрымлівалі на канцэртах і ў сацсетках; арганізатарам канцаў і фэстаў, на якіх мы гралі; гуртам, зь якімі лабалі на адной сцэне; усім нашым жонкам, дзеткам, блізкім і родным, за тое, што былі побач, і падтрымлівалі нас.