Teleport. Канцэпцыя ў якасьці (прэм’ера EP)
5521 / 8
23.06.2015

Teleport. Канцэпцыя ў якасьці (прэм’ера EP)

Гурт Teleport на чале зь фіналістам «Засьпявай 2.0» Яўгенам Цярэнцьевым прадстаўляе на Tuzin.fm дэбютны EP «Leta». Працу ўхваліў і давёў да ладу брытанскі саўндпрадусар Стыў Кітч, які працаваў над альбомам «Mutabor» Аліны Арловай.

Разам яны граюць трэці год, але толькі цяпер вырашылі паказаць плён сваёй працы. Гурт Teleport заснаваны ў канцы 2012 году Яўгенам Цярэнцьевым i Максiмам Мацэвiчам (удзельнiкам гурту «М»). Канчатковы склад аформiўся праз пару месяцаў. Бубнач каманды Мiкалай Пахомчык паралельна грае ў гурце Cross B Band. Басіст Віктар Гуц знайшоўся ў літаральным сэнсе на дарозе — Яўген і Максім ехалі на аўто і ўзялі да сябе хлопца, што галасаваў на дарозе. Ён апынуўся бас-гітарыстам ды далучыўся да каманды.

Увесь гэты час Teleport працаваў у студыі над пошукам таго гучаньня, якое б іх задаволіла. «Канцэпцыя нашай творчасьцi — якасьць ва ўсiм i перадусiм. Стварэньне пэўнай атмасфэры i настрою сродкамi музыкi, непрыманьне стылiстычных рамак, традыцыйнага гучаньня iнструмэнтаў», — кажуць музыкі. Яны выкарыстоўваюць эфэкты апрацоўкi гуку, зробленыя сваiмi рукамi. Распавядаюць, што падчас запiсу адмовiлiся ад паслугаў прафэсiйных студыяў, бо кiруюцца прынцыпам: хочаш зрабiць добра — зрабi гэта сам. Запiс i зьвядзеньне зроблены гуртом Teleport самастойна, а майстарынгам займаўся брытанскi iнжынэр Стыў Кітч, які сярод іншых працаваў з Алінай Арловай. Ён ухвалiў працу беларусаў i з ахвотаю ўзяўся давесьці альбом да ладу.

Сваёй адметнай рысай музыкі лічаць таксама тое, што выкарыстоўваюць дзьве мовы — ангельскую i беларускую. «I там i там ёсьць свая прыгажосьць, свае фiшкi, — кажа вакаліст Яўген. — Калi будзе нагода, мы з задавальненьнем паспрабуем зрабiць штосьцi i на iншых мовах, гэта непрынцыпова». У сольнай якасьці ён удзельнічаў сёлета ў конкурсе «Засьпявай 2.0», зрабіў сваю вэрсію песьні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна «Зачараваная» і прайшоў у фінал. З гэтай нагоды Цярэнцьеў выступіць разам з сваім гуртом на тэрасе Chill Out у жніўні. Падтрымае іх выступ гурт Tonqixod, зь якім Teleport сябруе і рэпэтуе ў адным памяшканьні.

У дэбютны EP гурта Teleport увайшло дзьве песьні.

«Лета» нарадзiлася падчас студыйнай iмправiзацыi i спантаннага «кручэньня ручак» на сынтэзатары i на блёку гiтарных эфэктаў. Адчуўшы пэўны сюрэалiзм гучаньня, музыкі напiсалi такi ж сюрэалiстычны тэкст, якi iдэальна паклаўся на музыку. Вакал быў запiсаны ў рарытэтны дыктарскi мiкрафон «Актава» 1961 году выпуску. Удзельнікі запісу лічаць, што перагружаны далёкi вакал тут iдэальна пасуе да нястрымнай энэргii самой песьнi

«By Your House» — поўная супрацьлегласьць «Лету». Тут пануе сьветлы сум, песьня апавядае пра няўдалае каханьне. Гучаньне добра спалучае электронныя i жывыя iнструмэнты. У гэтай кампазыцыі выкарыстоўваюцца гармонii, уласьцiвыя ўсходняй i клясычнай музыцы.

2 ліпеня Teleport дае першы ў сваёй гісторыі публічны канцэрт — ён адбудзецца ў бары «ДК». Далей музыкі зьбіраюцца прэзэнтаваць яшчэ адзін самотнік, пасьля чаго прадставіць альбом.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Яўген / адказаць
    23.06.2015 / 13:31

    Треки, на мой взгляд, действительно крутейшие.
    Интетресно, как отреагируют слушатели на такую музыку, довольно сложную, требующую нескольких прослушиваний. Не скрою - послушать несколько раз действительно хочется, и чтобы понять лучше сам посыл авторов, и чтобы уловить те эффекты о которых пишет тузин. спасибо за альтернативный подход белорусским музыкантам... станет ли телепорт и тонкиход не только дружественными коллективами, но и одинаково успешными, время, мне кажется, подскажет.
    Поздравляю белорусскую музыку с рождением еще одного коллектива, ставящего качество в основу творчества!
    P/S песня Терентьева на Заспявай, заслуживает отдельного внимания- рекомендую настоятельно ВСЕМ!

  • алена / адказаць
    23.06.2015 / 13:48

    Во время прослушивания ощущение, будто находишься в другом измерении. Интересная музыка, видно, что ребята вложили душу в каждый звук. Это очень здорово. Жду с нетерпением других песен и отменяю планы на 2 июля :) так держать, Teleport!!!

  • Dudarski / адказаць
    23.06.2015 / 14:01

    З пачынам хлопцы! Музыка прыемна уразіла! Так трымаць)

  • Алесь Зайцев
    Алесь Зайцев / адказаць
    24.06.2015 / 10:15

    Трэкі выдатныя! Гурт выдатны! Усе на канцэрт!

  • DickDuck / адказаць
    24.06.2015 / 16:29

    отвал башки! это как оседлать кракена и в космос! еееее!

  • Annetta / адказаць
    25.06.2015 / 23:04

    Однозначно- это космос! Хочу ещё и ещё обалденных песен от этих талантливейших ребят! Оуеееее!!!

  • Leonid Naruszewicz
    Leonid Naruszewicz / адказаць
    02.07.2015 / 10:16

    хорошие
    начало британских 70-х по подходу
    удачи и роста

  • Yury / адказаць
    23.07.2015 / 09:50

    Рыбяты! Микс стилей и жанров. И это очень правильно, т.к. участники коллектива воспитывались на музыке крутейших исполнителей и музыкантов, отпечаток которых я нахожу в этой музыке. Профессионально, качественно и невероятно талантливо. Вопрос ко всем и в первую очередь к самим музыкантам - к какому стилю и направлению относите вы эту музыку?!

  • КАМЕНТАВАЦЬ