Паэзія ўратуе! Беларускія паэты сфармуюць «МэгаТур» на Tuzin.fm
2413 / 0
10.07.2015

Паэзія ўратуе! Беларускія паэты сфармуюць «МэгаТур» на Tuzin.fm

Вынікі сэзону 2014—2015 на Tuzin.fm падвядуць вядучыя беларускія паэты. Кожны зь іх зможа ўратаваць і тым самым уключыць у мэгатур ад адной да 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.

Ужо 13-ы год запар «Тузін» падводзіць вынікі музычнага году. Кожны раз у гэтай справе дапамагае экспэртная рада, якая абірае з удзельнікаў чарту тыя песьні, якія трапляюць у мэгатур. Рада кожны раз мяняецца — вызначалі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары айчынных радыёстанцыяў, прадстаўнікі нашых тэлеканалаў, лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя», кіраўнікі беларускіх клюбаў. Сёлета гэта будуць беларускія паэты. Да рады далучыцца таксама рэдакцыйны голас ад Tuzin.fm.

Кожны зь сябраў рады можа ўратаваць і тым самым уключыць у выніковы тур ад 1 да 12 песень, якія ўдзельнічалі ў аўдыёчарце ў сэзоне 2014—2015. Слухаць і абіраць будзе краса і сіла беларускай сучаснай паэзіі — Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Антон Рудак, Наста Кудасава, Андрэй Адамовіч.

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-туры. Усе кропкі над «і» раставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «МэгаТуру-2015» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году.

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане найлепшай, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ўжо другі сэзон на Tuzin.fm таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на Tuzin.fm! Усе тры супэртуры пачнуцца 27 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на Tuzin.fm у сэзоне 2014/2015 (16 тураў, 26 верасьня 201410 ліпеня 2014):

:B:N: — Паралельны сьвет

AkuteМарнатраўны сын

AmarokaМасты

AngstНяма каханьня

Brutto — Наша возьме 

Chiefs Band — Пашкоджаны     

Fridance — Дым

HainaДыхаць

HandmadEНямое кіно

Intelligency — Восень

M.G. — Дзяцюкі

MAMA — Будзь злой

Naka Муза

Navi — Шчасьце              

Neuro DubelНа Марс

NGeТолькі мы

Nizkiz Цяпер і далей

PaulineПалон

Pauline Цябе

ScianaАпошняя песьня

Shuma — Песенка

SP KavaяМы

Tanin Jazz — Каханьне

The Blue DevilsЮзік у кватэры

TonqixodКонрад Валенрод

TrubetskoyГорад

VinsentКаго любіш

Vuraj — Вэлытай, пэрэпылко

YamayaГаснуць

Zatoczka#вяртаем мову

Zeman — Коска

ZnaROCK — Новы iPhone

ZnichДунаю

Zolki band aDaM

Андрэй Макарэвіч — Сьнег

Віталь Варанко — Вяртайся

Ворона — Мая праўда

Гаротніца — Невылечны

Групіроўка Белавежская пушча — Ня мае сэнсу

Джына — Сэрпанцін     

Дыяна Громава — Адкажы       

Здань — Дзе ты?

Зьміцер Вайцюшкевіч — Жыве Беларусь

Ілюжан — Як мае быць               

.К — Малады М.

Крама — Песьня для сяброў

Майтай — Мінулае

Мерада — Проста вер 

Нагуаль — Маладзік удалы

Нельга забыць — Залілось сьлязьмі     

Павал Аракелян — Дай мне шанец     

Паліна Рэспубліка — Красавік

Песьняры — Вясна прыйшла

Пудынг — Зіма

Рокаш — Ноч лістапада

Тлушч — Выхлап

Эківокі — Нябёсы

 

Tuzin.fm