Фіналіста «Засьпявай 2.0» Яўгена Цярэнцьева і гурт Teleport падтрымае Tonqixod
2700 / 4
07.08.2015

Фіналіста «Засьпявай 2.0» Яўгена Цярэнцьева і гурт Teleport падтрымае Tonqixod

14 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць Яўген Цярэнцьеў разам з сваім гуртом Teleport, а гасьцямі будуць аўтары найлепшага беларускага рок-альбому году па вэрсіі Experty.by — Tonqixod.

27-гадовы сьпявак Яўген Цярэнцьеў скарыў журы конкурсу «Засьпявай 2.0» сваёй вэрсіяй песьні Ігара Лучанка на словы Генадзя Бураўкіна «Зачараваная», якую падаў у намінацыю «Кавэр». Ён сам аранжаваў, запісаў і зьвёў трэк, дзякуючы якому апынуўся ў фінале.

У фінальнай сэрыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Цярэнцьеў выступіць разам з сваім гуртом Teleport, які нарабіў розгаласу гэтым летам сваім дэбютным сынглам «Leta», а за некалькі дзён да канцэрту на Tuzin.fm адбудзецца рэліз дэбютнага альбома гурта.

Госьцем гэтага вечару ў дворыку плошчы Свабоды стане гурт Tonqixod, які сабраў багата прызоў з сваім дэбютным альбомам «Pradmova» і па выніках 2014 году перамог на ўзнагародах Experty.by ў намінацыях «Найлепшы дэбютны альбом», «Найлепшы беларускамоўны альбом», «Найлепшы рок-альбом» і ўзяў «Прыз штатных экспэртаў», як альбом году. Музыка Tonqixod і Teleport шмат у якіх момантах сугучная, каманды між сабой сябруюць і нават рэпэтуюць разам.

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА КАНЦЭРТ TELEPORT І TONQIXOD

14.08. 20:00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Teleport i Tonqixod. Квіткі — у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт: 60 000 — 80 000 (папярэдне), 100 000 (у дзень, пры наяўнасьці). Інфалінія: +375-29-676-81-95.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • Белочь Стрелочь
    Белочь Стрелочь / адказаць
    08.08.2015 / 13:42

    у вас кошт пазначаны 60-100, на квiтках - 75-95

  • Uladzimir Liankievič
    Uladzimir Liankievič / адказаць
    08.08.2015 / 15:41

    там нацэнка за паслугу (магчымасць купіць праз нэт)

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.08.2015 / 16:57

    Калі быць больш дакладным - гэта сэрвісны збор ці камісія апэратара, якая складае 15 000 руб. як пры пакупцы ў інтэрнэце, так і касах Kvitki.by

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.08.2015 / 13:42

    Далучайцеся да старонак падзеі ў сацсетках:
    https://www.facebook.com/events/1476342606017275
    http://vk.com/zaspiavaj

  • КАМЕНТАВАЦЬ