«Oktoberfest» у Камарова. Хмель жывой музыкі!
3190 / 1
10.09.2015

«Oktoberfest» у Камарова. Хмель жывой музыкі!

З 25 верасьня да 10 кастрычніка ў загарадным комплексе «Камарова», што за 5 кіламэтраў ад Менску, пройдзе сьвята жывой музыкі і гастранамічнага задавальненьня Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.

Сьвята праходзіць пад сьлёганам «Хмель жывой музыкі!», у яго межах заплянавана багата цікавостак. Штодня з 25 верасьня да 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу «Камарова village» будуць працаваць зоны актыўнасьці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы і, канечне ж, гасьцей чакаюць далікатэсы і прысмакі.

«Мы ўзялі за назву вядомы брэнд Oktoberfest, бо ён найлепш перадае сутнасьць таго, што будзе адбываецца цягам гэтых двух тыдняў: гэта жывая музыка, забавы і гастранамічнае задавальненьне. Пры гэтым зразумела, што пры пераносе на сваю глебу, мы напоўнім гэты брэнд і нацыянальным калярытам», — заяўляе адзін з арганізатараў Андрэй Касьцяневіч.

У межах сьвята заплянаваная багатая музычная праграма — па пятніцах і суботах пройдзе 5 файных канцэртаў з удзелам вядучых гуртоў Беларусі. На адкрыцьці 25 верасьня выступяць гурты TrubetskoyN.R.M. і Pawa. 26 верасьня ў межах рок-дня сыграюць Neuro DubelThe UNB і Leibonik. 2 кастрычніка будзе гучаць блюз і блюз-рок ад Bluesville Station, праекту «П’яныя госьці» і гурту «Крама». 3 кастрычніка на фольк-дні чакаюцца сэты ад гуртоў «Рокаш»«Папараць» і «Палац», а закрые беларускі Oktoberfest панк-дзень 10 кастрычніка, на якім сыграюць «Тлушч»Pomidor/off і Dzieciuki. Весьці ўсе канцэрты будзе шоўмэн Усевалад Сьцебурака.

Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай кавярні «Камарова village», а ўсе астатнія мерапрыемствы — на ўсёй тэрыторыі загарадняга комплексу. Па суботах будзе працаваць дзіцячы лягер Kids Village.

Прыяжджаць у Камарова (5 км ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце — схема праезду. Таксама ў дзень канцэртаў для гледачоў будуць арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі: д/с Дружная — Камарова, Камарова — д/с Дружная з 15:30 да 0:00.

Пачатак забаўляльнай праграмы штодня — у 16:00, канцэрты пройдуць з 18:00 да 22:00.

НАБЫЦЬ КВІТОК НА «OKTOBERFEST» У КАМАРОВА:

25 верасьня (пятніца) — адкрыцьцё: Trubetskoy, N.R.M., Pawa

26 верасьня (субота) — рок: The UNB, Leibonik, Neuro Dubel

2 кастрычніка (пятніца) — блюз: Bluesville Station, «П’яныя госьці», «Крама»

3 кастрычніка (субота) — фольк: «Рокаш», «Папараць», «Палац»

10 кастрычніка (субота) — панк: «Тлушч», Pomidor/off, Dzieciuki

Абанэмэнты на 2, 3, 4 і 5 канцэртаў

  Афіцыйная суполка «ЎКантакце»         Падзея ў Facebook

Квіткі ў папярэднім продажы можна набыць праз Kvitki.by: на адзін канцэрт ён будзе каштаваць 200 000 руб. (з улікам камісіі апэратара). Даступныя таксама абанэмэнты: на два канцэрты — 300 000 руб., на тры канцэрты — 400 000 руб., на чатыры канцэрты — 500 000 руб., на пяць канцэртаў — 600 000 руб. (усе кошты з улікам камісіі апэратара). У дзень канцэрту кошт квітка 250 000 руб.

Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраваньне столікаў на канцэрт — +375 44 538-89-88. Па пытаньнях супрацоўніцтва — +375 29 690-89-79.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    24.09.2015 / 16:30

    Важная інфармацыя для тых, хто хоча дабірацца да Камарова ў канцэртныя дні на маршрутным таксі (праезд бясплатны).

    Адпраўленьне з Дружнай, а дакладней з прыпынку па вул.Талстоя
    Расклад такі:
    16.00, 17.20, 18.30, 19.30, 20.30, 21.30, 22.30, 23.30
    Адпраўленьне з Камарова:
    16.40, 18.00, 19.00, 20.00, 21.00, 22.00, 23.00, 0.00

  • КАМЕНТАВАЦЬ