Двайная перамога Nizkiz (аўдыё)
2591 / 0
29.02.2016

Двайная перамога Nizkiz (аўдыё)

Люты на Tuzin.fm cкончыўся поўнай і бясспрэчнай перамогай гурта Nizkiz адразу ў двух чартах — песенным і альбомным.

У 7-м туры аўдыёчарту песьня «Цемра» перамагла зь вялізарным адрывам. Кампазыцыя Nizkiz набрала 731 голас — гэта рэкорд для пераможцы ў гэтым сэзоне. У альбомным чарце таксама пастаўлены рэкорд па колькасьці набраных галасоў — 798. І таксама атрыманая бясспрэчная перамога. Музыкі прызнаюцца, што ўзрадаваныя такімі вынікамі. «Ня тое, каб мы пільнавалі штодня расклад у чартах, але пэрыядычна зазіралі раз на тры-чатыры дні, каб пачытаць навіны ды прасачыць за тым, як ідзе галасаваньне», — кажа вакаліст гурта і аўтар «Цемры» Аляксандар Ільін. Свой голас у чарце ён аддаваў калегам з гурту Re1ikt, чый альбом «Лекавыя травы» выклікаў захапленьні ва ўсіх удзельнікаў Nizkiz.

Музыкі цяпер у працэсе стварэньня новага альбому. Для яго запісу яны запусьцілі краўдфандынгавы праект на партале MaeSens. Увесну Nizkiz плянуе праехацца з выступамі па ўсіх абласных гарадах Беларусі, а потым зрабіць паўзу ў канцэртнай дзейнасьці да выданьня альбому. Сачыць за навінамі гурта можна праз афіцыйную суполку.

Tuzin.fm

Тэгi: