Фёдар Жывалеўскі: «Я хачу стаць сапраўдным пераможцам» (аўдыё)
3825 / 23
19.10.2016

Фёдар Жывалеўскі: «Я хачу стаць сапраўдным пераможцам» (аўдыё)

Гурт «Голая манашка» перамог у першым туры аўдыёчарту сэзону 2016/2017, але гэтая навіна лідэра каманды Фёдара Жывалеўскага ня ўсьцешыла.

Сёлета першы тур цалкам складаўся зь песень фіналістаў конкурсу «Засьпявай 3.0» у намінацыях «Сьпяваная паэзія» і «Беларускі кавэр». «Танец-фрык» на словы Зьмітра Вішнёва ад «Голай манашкі» набраў 478 галасоў і апярэдзіў усіх. Лідэр каманды Фёдар Жывалеўскі сачыў за галасаваньнем, але ня бачыць у ім асаблівага сэнсу. «Магчыма, калі б мы не абвесьцілі пра галасаваньне па сваіх крыніцах, дык і не было б гэтай перамогі. Самае важнае для нас гэта колькі людзей сапраўды цябе слухае. Таму на такі рэйтынг я па магчымасьці не рабіў бы стаўку. Я хачу стаць сапраўдным пераможцам і на гэтым шляху жадаю вызваліцца ад рэйтынгавай залежнасьці. Мне важна, каб музыку чулі, каб яна не гублялася ў інфармацыйным сьмецьці», — зазначыў музыка з нагоды перамогі. Ён усур’ёз раздумвае над тым, каб зьняць сваю песьню з далейшага галасаваньня.

«Голая манашка» распачала запіс свайго новага альбома «Саюз Юнацтва». Каб паскорыць працэс, музыкі мяркуюць зьвярнуцца па дапамогу да слухачоў і распачаць праект па зборы сродкаў. «Першапачаткова мы робім гэта сваімі намаганьнямі, і пасьля спробы перамагчы на конкурсе „Засьпявай 3.0“ падыходзім да пытаньня безэмацыйна і без ілюзіяў. У гэтым альбоме будуць нашыя эмоцыі і трызьненьні. Лепшага для гэтага месца знайсьці не атрымліваецца», — зазначыў лідэр гурта.

Tuzin.fm

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    19.10.2016 / 21:08

    На просьбу Федзі Жывалеўскага прыводзім яго поўную цытату, "без мантажа і кантэкстнай карэкцыі", як ён прасіў. Артаграфія і пунктуацыя аўтара захаваная цалкам.

    "Так, я назіраў за галасаваннем і не магу сказаць, што бачу ў такіх галасаванках аб'ектыўнасць. Магчыма, калі б мы не абвесцілі пра галасаванне на сваіх крыніцах, дык і не было б гэтай перамогі. Наколькі мне важна дзе і якая бачнасць рэйтынгу нашай музыкі лезе ў вочы карыстальнікаў? З аднаго боку мы ўсе ад гэтага залежым, бо гаворка ідзе аб тым рэйтынгу ў каторы наіўна вераць многія людзі. Але самае важнае гэта колькі людзей сапраўды цябе слухае і як. Таму на такі рэйтынг я па магчымасці не рабіў бы стаўку. Я хачу стаць сапраўдным пераможцам і на гэтым шляху жадаю вызваліцца ад рэйтынгавай залежнасці. Мне важна, каб музыку чулі, каб яна не гублялася ў інфармацыйным смецці. Таму мае пажаданні беларускаму парталу з беларускай музыкай - менш студыйна вылізанай музыкі з патасным і пустым зместам. Асабіста я жадаю бачыць больш істотных музыкаў і лепшых сродкаў ўзняцця рэйтынгу сайта,чым невовая актыўнасць канкурсантаў".


  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    19.10.2016 / 22:13

    Вось можна было б прамаўчаць, але ўсё ж такі скажу. Галасаванкі сапраўды, на мой погляд, блытаюць слухача ў першую чаргу. Таму што шмат людзей вераць у гэтую штучную карцінку. І таму ўсё часцей ад экспертаў чытаеш водгук па тыпу: Не разумею, як кампазіцыя апынулася ў першых радках гіт-парада. Многа добрай музыкі праходзіць міма слухача. Таму што галасаванкамі выбіраюцца ўдзельнікі гіт-парадаў, удзельнікі фэстаў, кампазіцыі на радыё і г.д. Не ў кожнага музыкі ёсць энергія і жаданне яе страчваць на рассыланне паведамленняў кшталту: Прагаласуйце за мяне на тузіне ці дзесьці яшчэ. Таму сапраўды сітуацыя нейкая сумная для людзей, якія пішуць і займаюцца творчасцю дзеля творчасці а не дзеля ажыццяўлення нейкіх амбіцый ці задавальнення жадання ззяць зоркаю на сцэне...

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    19.10.2016 / 22:58

    Гэта мара кожнага музыкі - каб ён проста тварыў, а яго заўважылі і ацанілі як сьлед. На жаль, а можа і на шчасьце, так не бывае. Кожны музыка мусіць прыкладаць высілкі, каб прасоўваць свае геніяльныя і непаўторныя творы - у тым ліку з дапамогай галасаванак на "Тузіне" (каб іх!), удзелам у разнастайных адборах, конкурсах, фэстывалях, шоўкейсах, рассылкамі паведамленьняў, прэс-рэлізам і г.д.

  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    19.10.2016 / 23:33

    Гэта ўсё зразумела. І добра, што ёсць рэсурсы, дзе можна неяк праявіцца. Але праблема застаецца праблемай. І застанецца ёй назаўжды...

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    19.10.2016 / 23:43

    Праблемаў безьліч, у тым ліку ў галавох музыкаў. Паверце, 14-ты год мы робім усё магчымае, каб наблізіць беларускую музыку да рэальнага слухача. Гіт-парад - адзін з такіх спосабаў. Сутнасьць тут такая - хто заахвоціў болей людзей, той і выйграў. Але ня факт, што ён ёсьць лепшым. Гэта трэба даводзіць канцэртамі, альбомамі і г.д. Галоўнае тут тое, што ў межах чарту праз пастаянную ратацыю мы дэманструем беларускую музыку ва ўсёй яе разнастайнасьці.

  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    19.10.2016 / 23:56

    Але ж і рэсурсы павінны разумець, і арганізатары, і вядучыя на радыё, што такі падыход, вядома, прыцягне ў нейкі момант нейкае кола людзей да сябе, але якасць прадукта можа сур'ёзна пакутаваць. Чаму зараз людзі не ходзяць на канцэрты? Чаму не бачаць перспектывы на беларускай сцэне? Таму што не бачаць нічога, акрамя адных і тых жа , прасунутых геніяльных твАраў. Нічога асабістага. Тузін калыша наша балота, дзякуй за гэта. Проста артыкул крануў. Таму што не раз даводзілася таксама прасоўвацца без поспеху. Па розных прычынах. І часцей за ўсё менавіта па гэтых.

  • Searhei Budkin
    Searhei Budkin / адказаць
    20.10.2016 / 09:00

    Галасаваньне на "Тузіне" мае канкрэтную мэту - пазнаёміць з новай беларускай музыкай і заахвоціць да яе праслухоўваньня. За час знаходжаньня вашай песьні ў чарце толькі праз сайт яе паслухалі больш за 500 разоў, Жывалеўскага - больш за 1300. Не лічу тут яшчэ soundcloud i "кантакт". Яна неаднойчы гучала ў радыёвэрсіі гіт-параду на "Радыё Рацыя" на шматтысячную аўдыторыю. Так што не разумею вашыя і Федзіны нараканьні на галасаваньне.

    Але! Каб дасягнуць не віртуальнага, а рэальнага посьпеху трэба шмат працаваць - над музыкаю, яе падачай, а таксама з патэнцыйнай публікаю і яе прыцягненьнем. І ня варта скідаць сваю ляноту ці няўменьне гэта рабіць на арганізатараў чартаў, вядучых на радыё ці каго-небудзь яшчэ.

  • Katerina Guzovskaya-Gora
    Katerina Guzovskaya-Gora / адказаць
    20.10.2016 / 10:12

    Лянота? Не. Тут іншае. Я ўсяго выказала тое, што адчуваю. І я згодна, што тут хаця б слухаюць нас. І гэта не спрэчкі з вамі. Зразумейце правільна. Гэта мае асабістыя думкі. Добра, калі іншыя выканаўцы думаюць інакш. Проста напэўна сапраўды мы музыканты іншага складу. І гэты спорт не для нас. І гэтым спортам, напэўна, трэба займацца спецыяльна навучаным людзям, якія павінны быць у кожнага музыканта зараз.. Менавіта я таксама не адчуваю шчырасці ў такой барацьбе. Гэта і кранае.

  • Katerina Guzovskaya-Gora
    Katerina Guzovskaya-Gora / адказаць
    20.10.2016 / 10:31

    І, думаю, што ўсё вы разумееце;) і мы разумеем;) і ўсе тут усё разумеюць. Таму што ўсё гэта гульня. А мы проста занадта сур'ёзна да яе паставіліся напэўна. Як дзеці. Не без гэтага.

  • Katerina Guzovskaya-Gora
    Katerina Guzovskaya-Gora / адказаць
    20.10.2016 / 10:37

    Але калі клубы, напрыклад, выбіраюць выступоўцаў па колькамці сяброў-алкаголікаў-гэта сумна... Занадта.

  • Vasil Voronko
    Vasil Voronko / адказаць
    22.10.2016 / 00:07

    Каждому свое, все правы, но увы окружающая среда задает правила, и тут либо согласится с ними, либо играть на сгорание по своим)

  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    23.10.2016 / 07:04

    Вядома. Сказаць па праўдзе, мне спадабалася выступаць на канцэрце, зладжаным Тузінам. Па-першае, таму што рэкламай і продажам квіткоў займаўся сам Тузін. Звычайна ў нас падыход да музыкаў (асабліва маладых гуртоў) такі: Напішы хіт, зрабі яго з музыкантамі, распаўсюдзь сам, набудзь аўдыторыю, арганізуй канцэрт, зрабі рэкламу, часта прадай квіткі ці заплаці арэнду, стань першым у рэйтынгу ўсімі праўдамі і няпраўдамі, карацей зрабі ўсё сам. А мы паглядзім, ці варта цябе запрашаць ці, напрыклад, ставіць тваю песню ў эфір. То бок гэта выглядае так: З большага нас не цікавіць тое, што ты пяеш і што ты робіш. Хоць што. Але прадай. А пакуль Тузін сам па сваіх каналах рэкламаваў мерапрыемства, у нас з'явілася яшчэ некалькі добрых песень. Вядома, што гэтага не адбылося б, калі б мы займаліся рассылкамі і запрашалкамі. Вось і ўсе справы. Проста трэба выбіраць для сябе, што важней. Мабыць сапраўды гарэць са сваімі правіламі ў глыбокім андэрграўндзе. Ці шукаць аднадумцаў і ствараць свой клан, сваю фармацыю, андэграўндную плынь са сваімі правіламі і сваёй аўдыторыяй. Пакуль што ўдзелы ў штучных рэйтынгах часта дыскрэдытуюць добрыя творы ў вачах непадрыхтаванага слухача, які бачыць на першых пазіцыях часта далёка не самых лепшых выканаўцаў.

  • Юля / адказаць
    23.10.2016 / 11:41

    Всё правильно Фёдор говорит, в последнее время тузин стал напоминать БТ, да и не только тузин... к сожалению. Такое ощущение, что один Вольский и остался. Остальные нормальные музыканты находятся в жёстком андеграунде. И когда случайно услышишь их, то приходит удивление, почему я не знала о них раньше.

  • Сяргей Будкін
    Сяргей Будкін / адказаць
    24.10.2016 / 11:08

    Не зразумеў наконт таго, чым "Тузін" нагадвае БТ. Можаце раскрыць думку?

  • Cафія / адказаць
    24.10.2016 / 12:58

    Может и не БТ, но состав музыкантов, которые часто встречаются на портале очень похож на беларускую т.н. эстраду. Не очень хорошего качества. Даже не важно, что из себя представляет их музыка. Главная новость сейчас то, что ПРЕДСТАВЛЯЕТЕ!!! ТАКОЙ-ТО запел НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ. И всё, у всех начинается экстаз. А идеологическая часть творчества - неважно.

  • Сяргей Будкін
    Сяргей Будкін / адказаць
    24.10.2016 / 17:51

    Сафія (ці Юля), гэта было бы добра, каб выканаўцы, якія ратуюцца на "Тузіне" мелі таксама выхад на беларускую тэлевізію. На жаль, так ня ёсьць. Там гучыць зусім іншая музыка і пераважна на расейскай мове. Па-ранейшаму не разумею паралеляў з БТ, а цяпер яшчэ не разумею, што вы ўкладаеце ў словы "ідэалягічная частка творчасьці". Пры адборы выканаўцаў у чарт нам важная, як сама музыка, так і мова. Мы зацікаўленыя ў тым, каб было як мага болей якасных беларускамоўных песень ва ўсіх музычных стылях. Дзеля дасягненьня гэтай мэты мы ладзім чарты, канцэрты, конкурсы і г.д.

  • Vasil Voronko
    Vasil Voronko / адказаць
    23.10.2016 / 21:09

    Каця, не надо писать кипятком все равно ничего не изменится, музыкант либо сгорает до тла неся свою душевно-духовную идею, свои чувства и эмоции, убивая этим слушателей, либо остается днищем способным играть в ресторанах до пенсии, под аплодисменты любителей залить горло))

  • Katerina Guzovskaya-Gora
    Katerina Guzovskaya-Gora / адказаць
    24.10.2016 / 00:25

    Васіль, а вы да якога тыпу музыкантаў сябе адносіце? )) Справа ў тым, Васіль, што ў такіх абставінах вельмі хутка згараюць лепшыя. Яны павінны ведаць, што яны не адны. І недзе разам гуртавацца. Ці разам нешта ствараць. Усё проста. І кіпяток тут ні пры чым.

  • Vasil Voronko
    Vasil Voronko / адказаць
    24.10.2016 / 22:41

    Я не музыкант и не стремлюсь им стать, я просто люблю и изучаю музыку во всех направлениях, да лучшие умирают рано, да я рад что такие как Федя и остальные из моей молодости до сих пор живы, да с системой не поспоришь, да Катярына ты не станешь Янкой да и не трэба, каждому свое, не надо рвать нервы на гомне, надо думать как поменять ситуацию в целом что б всем было хорошо)))

  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    25.10.2016 / 00:36

    Эх, Вася. Я спокойна. Мне б собой остаться и голову при этом не потерять. О Янкиных высотах я даже и не мечтаю и не мечтала никогда.. Хотя, кто-кто, а она уж очень яркий представитель андерграундной сцены. Однако там была своя многомиллионная аудитория.
    приятно, что помнишь нас. Я тебя тоже почти помню, как и всю свою юность)). Ситуацию пытаемся менять, как видишь)) спасибо. Дзякуй.

  • Екатерина Гузовская-гора
    Екатерина Гузовская-гора / адказаць
    25.10.2016 / 01:25

    Васіль. Дарэчы. Не забудзь прагаласаваць за нас)) гэта будзе някепскі ўзнёсак у выпраўленне сітуацыі)) і на канцэрты прыходзь... І ўсім будзе добра.

  • Denis Alexeev
    Denis Alexeev / адказаць
    01.11.2016 / 11:45

    Рэйтынгавая залежнасць.)))

  • Denis Alexeev
    Denis Alexeev / адказаць
    01.11.2016 / 11:55

    Рэабілітацыйны цэнтр для людзей, якія пакутуюць эстрадай і саўком.
    Рэабілітацыя залежных з далейшай інтэграцыяй іх у здаровы соцыум.

  • КАМЕНТАВАЦЬ