Ад Львова да Масквы. Цуды «Плястыкі» ад Akute (аўдыё)
1102 / 0
07.03.2017

Ад Львова да Масквы. Цуды «Плястыкі» ад Akute (аўдыё)

Альбом «Płastyka» прызнаны наведнікамі Tuzin.fm найлепшым у галасаваньні ў CD-чарце ў лютым. Akute зьбіраюцца абкатаць сваю праграму ў туры па Беларусі, Украіне ды Расеі.

301 голас набраў новы альбом магілёўскага гурту Akute «Płastyka» ў 5-м туры альбомнага чарту і апярэдзіў усіх. Самі музыкі кажуць, што сачылі за разьвіцьцём падзеяў у гіт-парадзе ды па магчымасьці заахвочвалі да галасаваньня сваіх слухачоў. На пытаньне каго вылучаюць з удзельнікаў галасаваньня, Рома Жыгараў і Стас Мытнік адзінадушныя: «Перш за ўсё адзначаем выдатную студыйную працу Лявона Вольскага!». «Псыхасаматыка», дарэчы, заняла 2-е месца.

Цяпер Akute рыхтуе прэзэнтацыю вялікай праграмы «Электраакустыка», канцэрты ў рамках якой плянуюцца ў Беларусі неўзабаве. А ў сакавіку-красавіку музыкі выпраўляюцца ў тур па Беларусі, Украіне ды Расеі, дзе будзе прадстаўлены альбом «Płastyka». Падрабязнасьці пра выступы можна дазнацца на суполках гурту ў FB і УК.

Найбліжэйшыя канцэрты гурту: 12.03 — Менск, 17.03 — Львоў, 18.03 — Луцак, 19.03 — Адэса, 23.03 — Крывы Рог, 24.03 — Дніпро, 25.03 — Харкаў, 26.03 — Кіеў, 1.04 — Санкт-Пецярбург, 2.04 — Масква, 15.04 — Віцебск, 16.04 — Наваполацак.

Tuzin.fm, фота «Новы час»