Забароненыя Dzieciuki на Дзень Волі ў «Belsat Music Live №12» (відэа+новы анонс)
828 / 0
25.03.2017

Забароненыя Dzieciuki на Дзень Волі ў «Belsat Music Live №12» (відэа+новы анонс)

Гасьцямі новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стала фольк-панк фармацыя з Горадні Dzieciuki.

Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, разважаюць у размове зь Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму, што рабіць з забаронамі на ўласную творчасьць і ці сапраўды добра там, дзе нас няма. У музычным сэце разам зь песьнямі з альбомаў «Гарадзенскі гармідар» і «Рэха» чакаюцца таксама прэм’еры!

Песьні, якія гучаць у праграме:
«1937» (музыка гурта, словы Дзяніса Жыгаўца і Алеся Дзянісава)
«Песьня гарадзенскага
 
гастэрбайтэра» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава)
«Гародня» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава)
«Партызан» (музыка гурта, словы Алеся Дзянісава)

13-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 1 красавіка. Гасьцямі праграмы будуць музыкі з гурту «Петля пристрастия», пераможцы ўзнагародаў Experty.by. Праграма выйдзе ў 20:30 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

Tuzin.fm