Belsat Music Live № 19 з «Uzari». Беларуская поп-музыка можа быць стылёвай!
493 / 0
13.05.2017

Belsat Music Live № 19 з «Uzari». Беларуская поп-музыка можа быць стылёвай!

На здымкі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live завітаў Юзары з жывым бэндам — нетыповы прадстаўнік беларускай поп-музыкі, які прайшоў выпрабаваньне вялікімі конкурсамі, фэстывалямі і тэлешоў у Беларусі і за мяжой.

Юзары летась вырашыў больш не сьпяваць пад мінус, заснаваў жывы бэнд ды паставіў на беларускамоўны аўтарскі рэпэртуар. Выканаўца прайшоў выпрабаваньне на буйных конкурсах і тэлешоў. Ягоная кар’ера пачалася на «Новай хвалі» ў Юрмале ў 2011-м. Пазалетась Юзары разам са скрыпачкай Маймунай прадстаўляў Беларусь на «Эўравізіі», а летась удзельнічаў ва ўкраінскім тэлешоў «Голас краіны». Цяпер Юзары рыхтуе свой дэбютны альбом, які будзе цалкам беларускамоўным.

У размове зь Міраю Шульц, музыка распавядзе чаму вырашыў сьпяваць выключна па-беларуску, паразважае пра моду і стыль беларусаў і суседзяў ды падзеліцца ўражаньнямі ад працы ў камандзе. У жывым сэце прагучаць песьні з будучага дэбютнага альбому гурту «Uzari».

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Супрацьлеглыя»

(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава)

«Стыцамэн»

(муз. і сл. Івана Дорна, пер. Дар’і Бялькевіч)

«Я выдумляю»

(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава)

«Новае кіно»

(муз. Юрыя Наўроцкага, сл. Мікіты Найдзёнава)

20-е выданьне Belsat Music Live выйдзе ў этэр у наступную суботу, 20 траўня. Госьцем праграмы будзе Зьміцер Вайцюшкевіч і WZ-orkiestra. Праграма выйдзе ў 20:30 (па беларускім часе) на тэлеканале «Белсат».

TuzinFM