У фінал конкурсу «Басовішча» трапілі BarRokka, Leibonik, SnopSnou i Teleport
1924 / 0
21.05.2017

У фінал конкурсу «Басовішча» трапілі BarRokka, Leibonik, SnopSnou i Teleport

Па выніках «Адборышча» ў менскім клюбе ILI названыя чатыры гурты-фіналісты.

10 гуртоў прадставілі свае конкурсныя праграмы ў паўфінале конкурсу да фэстывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча». У журы «Адборышча» ўвайшлі Маша Яр, Віталь Зыблюк, Ілона Карпюк, Хрысьціна Дарапей, Сяргей Будкін ды каардынатар конкурсу ад БАСу Ігар Карнілюк. Яны адабралі чатыры каманды, якія возьмуць удзел у фінале, які пройдзе на самім фэстывалі ў Гарадку. На сцэну «Басовішча» 14 ліпеня 2017 году выйдуць BarRokka, Leibonik, SnopSnou i Teleport. Пераможцы фіналу атрымаюць грашовую ўзнагароду, магчымасьць выступіць у другі дзень фэсту, гарантаванае месца ў праграме «Басовішча-2018» ды ратацыю песень у этэры «Беларускага Радыё Рацыя».

Tuzin.fm, фота — Паўла Аксіновіча, НЧ