Мэгатур-2017 на TuzinFM. Дызайнэры абіраюць! (+ 54 песьні)
1341 / 18
11.07.2017

Мэгатур-2017 на TuzinFM. Дызайнэры абіраюць! (+ 54 песьні)

Сёлета вынікі музычнага сэзону падвядуць найлепшыя беларускія дызайнэры. Кожны зь іх прапануе ў мэгатур па 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.

Ад пачатку існаваньня гіт-параду на «Тузіне Гітоў» з 2003 году вынікі музычнага сэзону падводзіць адмыслова сфармаваная да гэтай падзеі экспэртная рада, якая штогод мяняецца. У яе ўваходзілі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары радыё, прадстаўнікі тэлевізіі, лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». У 2014 годзе гэта былі кіраўнікі беларускіх клюбаў, у 2015-м — беларускія паэты, у 2016-м — філёзафы, а сёлета будуць дызайнэры.

Кожны зь сябраў рады ацэніць музыку, кіруючыся сваім адчуваньнем прыгожага і стыльнага, ды прапануе ў выніковы тур 12 песень, якія ўдзельнічалі ў аўдыёчарце ў сэзоне 2016—2017. Слухаць і абіраць будуць: Міхал Анемпадыстаў, Ігар Назаранка, Уладзімер Цэсьлер, Наста Шастак, Зьміцер Сурскі, Дзіма Ску.

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі, возьмуць удзел у вялікім выніковым Мэгатуры. Усе кропкі над «і» расставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «Мэгатуру-2017» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты тузін».

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане найлепшай, будзе залежыць ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ўжо чацьверты сэзон на TuzinFM таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на TuzinFM! Усе тры супэртуры распачнуцца 24 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на TuzinFM у сэзоне 2016/2017 (13 тураў , 28 верасьня 2016 — 7ліпеня 2017), у альфабэтным парадку:

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • RWD / адказаць
    31.07.2017 / 14:45

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (3) Дабл — Цемра; (2) ili-ili — Апошні зонг; (1) HandmadE — Мітушэньні
    у відэачарце — (0) Pragnavit — Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці; (0) Кальмары — Лянота
    у альбомным чарце — (1) Recha — Pierajnačyć; (0) ШОС бэнд — Калі Госпаду Баліць

  • RWD / адказаць
    01.08.2017 / 15:13

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (9) Ворона — Ня трэба шкадаваць; (6) Recha feat. Марына Вярэніч — Ён і Яна
    у відэачарце — (1) Grem-Set — Калі б я быў белай птушкай; (1) Naka — Мая малітва
    у альбомным чарце — (3) Studio Neman — Маленьне за Беларусь; (2) Юры Несьцярэнка — Сьвята на дваіх

  • RWD / адказаць
    02.08.2017 / 14:59

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (11) Антось Звычайны — Быў.Ёсьць.Буду; (11) Botanic project — А хто там ідзе?
    у відэачарце — (2) Час лайна — Будзь трусам; (2) Юлка Каціч — Муза
    у альбомным чарце — (5) Hurma — Repeat; (4) SnopSnou — Танцпляц

  • RWD / адказаць
    03.08.2017 / 15:22

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (13) Тутэйшыя — Чырвоны дыск сонца; (13) Uzari — Мора
    у відэачарце — (3) Naka — Трывай; (3) Haina — Сам сабе; (3) Recha feat. Паліна Рэспубліка — Сьнег
    у альбомным чарце — (6) Вочы — Усё бачаць; (6) Ільля Фаляжынскі — Схавацца ў туман

  • RWD / адказаць
    04.08.2017 / 16:00

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (17) U.G.Oslavia — Фабрыка; (16) Immerse — Адчуй
    у відэачарце — (4) Mikita — Лёс
    у альбомным чарце — (9) Haina — Прыцягненьне; (7) Naka — Мая малітва

  • RWD / адказаць
    07.08.2017 / 15:20

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (33) СлухацьЎнавушніках — Зіма; (31) CherryVata — Вясна
    у відэачарце — (5) Hurma — Упасьці; (5) Колір — Застацца сабой
    у альбомным чарце — (14) Антось Звычайны — бел.літ. х змрок; (11) BosaeSonca — Unplugged 2

  • RWD / адказаць
    08.08.2017 / 15:12

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (49) Vuraj — Ой, лятала; (45) Tiptoe — Бай
    у відэачарце — (8) Без билета — Мая краіна Беларусь
    у альбомным чарце — (19) S°unduk — Сом

  • RWD / адказаць
    09.08.2017 / 14:56

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (67) BY CRY— Душа-яліна; (57) Leibonik — Я рок-музыкант
    у відэачарце — (9) Вочы — Яна
    у альбомным чарце — (24) Essa — Niamiha

  • RWD / адказаць
    10.08.2017 / 14:56

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (97) BarRokka — Зімовая; (84) Ганна Крамэр — На станцыі Койданава
    у відэачарце — (16) Рада — Дарожка
    у альбомным чарце — (29) Кацярына Ваданосава — Мітатворчасьць

  • RWD / адказаць
    11.08.2017 / 14:55

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (121) Ілюжан — Як ніколі раней; (111) Піт Паўлаў — Каханак Вялікай Мядзьведзіцы
    у відэачарце — (20) Rahis — Паміж сонцам і хмарамі
    у альбомным чарце — (36) IQ48 — Трымай свой час

  • RWD / адказаць
    14.08.2017 / 15:04

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (13) Сразу май — Небасхіл
    у відэачарце — (4) The Superbullz — Маці
    у альбомным чарце — (4) Восьмыдзень — Жнівень

  • RWD / адказаць
    15.08.2017 / 14:57

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (39) NGe — Зіма
    у відэачарце — (7) Pomidor/off — Дым
    у альбомным чарце — (14) Зьміцер Вайцюшкевіч — Камэта

  • RWD / адказаць
    16.08.2017 / 17:02

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (68) Пінхас Цынман — Дзякуй Б-гу
    у відэачарце — (20) Агата — Юр'я
    у альбомным чарце — (17) Belaroots — Аднакарэнныя

  • RWD / адказаць
    21.08.2017 / 15:12

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (126) Палац — Добра песьня; (114) Лявон Вольскі — Гэй!
    у відэачарце — (45) Лявон Вольскі — Цёплае мінулае; (41) Крама — Белая вада
    у альбомным чарце — (58) Ilo&friends — Кола; (58) Мерада — Проста вер

  • RWD / адказаць
    22.08.2017 / 15:15

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (191) .К — Робін Гуд; (153) J:Морс — Блізка
    у відэачарце — (55) Shuma — Рано рано; (52) Naviband — Гісторыя майго жыцьця
    у альбомным чарце — (71) Dzieciuki — Рэха; (69) Shuma — Sonca

  • RWD / адказаць
    23.08.2017 / 15:02

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (264) Akute — Калі я б застаўся з табой; (210) Pauline — Людзі, дзе вы?
    у відэачарце — (69) Dzieciuki — Лясныя браты; (60) Мерада — Мой горад
    у альбомным чарце — (114) Лявон Вольскі — Псыхасаматыка; (84) NGe — Мы

  • RWD / адказаць
    24.08.2017 / 15:23

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (369) Zatoczka — Каханьне
    у відэачарце — (87) BarRokka — Мяжа
    у альбомным чарце — (209) .К — Dobrazol

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    25.08.2017 / 18:43

    З галасаваньня зьнятыя:
    у аўдыёчарце — (461) Re1ikt — Навальніца
    у відэачарце — (97) By Cry — Душа-яліна
    у альбомным чарце — (358) Ягорава гара — Ягорава гара

    Мэгатур скончаны!

  • КАМЕНТАВАЦЬ