«Гарманічны Тузін» ад Насты Шастак (+аўдыё)
1285 / 0
15.07.2017

«Гарманічны Тузін» ад Насты Шастак (+аўдыё)

Графічны дызайнэр і мастачка Наста Шастак назвала топ-12 песень гэтага музычнага сэзону, якія возьмуць удзел у Мэгатуры на TuzinFM.

Сучасны слухач знаходзіцца ў асяродку вялікай колькасьці інфармацыі як візуальнай, так і аўдыяльнай. Трапны музычны твор складае цэласны і гарманічны музычны вобраз, валодаючы сваёй асаблівай атмасфэрай і стылістычнай мовай. Стылістычная крышталізацыя (адзінства музыкі, словаў, голасу, эмоцыі) — каштоўнасьць музычнага твору, якая дапамагае адчуць яго ўнікальнасьць. Сыходзячы з гэтых адчуваньняў я складала свой тузін.

Вось якім атрымаўся мой «Тузін»:

1.            Akute — Калі б я застаўся з табой

Стылістычнае адзінства музыкі і энэргіі, што адпавядае патрабаваньням сучаснага слухача. 

2.            BarRokka — Зімовая

Атмасфэра і гучаньне, што малюе выразныя вобразы, працуюць у творы на адзінства.

3.            Cherryvata — Вясна

Цікавае гучаньне і запамінальнае вырашэньне.

4.            Ілюжан — Як ніколі раней

Яскравы стыль, маляўнічае выкананьне, якое зьбіраецца ў паўнавартасны і самадастатковы твор.

5.            Immerse — Адчуй

Фрагмэнтарна выразная музычная мова, што адсылае да спробы пэўнага стылістычнага гучаньня.

6.            NGe — Зіма

Настрой і адчувальны стылістычны пошук.

7.            Nizkiz — Небясьпечна

Яскрава, запамінальна — цэласьць.

8.            Pauline — Смутак гораду

Тонка-атмасфэрна, выразна.

9.            Tiptoe — Бай

Стылістычная адметнасьць, запамінальнасьць.

10.          Тутэйшыя — Чырвоны дыск Сонца

Лёгкае гучаньне, камунікацыя са слухачом, камфортная і зразумелая.

11.          Uzari — Мора

Адчувальна скіраванасьць стылістычнай плыні, трапна.

12.          Vuraj feat. Уладзімер Казлоў — Ой, лятала

Атмасфэрна, самабытна. Твор як вынік пошуку і паглыбленьня.

Усе песьні, якія вылучаюць чальцы экспэртнай рады, возьмуць удзел у выніковым Мэгатуры-2017 на TuzinFM

Мэгатур-2017 на TuzinFM. Дызайнэры абіраюць! (+ 54 песьні) 

Наста Шастак, для TuzinFM

Даведка TuzinFM. Наста Шастак — дызайнэрка, мастачка. Нарадзілася ў 1985 годзе. Скончыла мастацкую школу, архітэктура-будаўнічы коледж па спэцыяльнасьці «графічны дызайн» (2000), Акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «графічны дызайн» (2005). Ляўрэатка міжнародных конкурсаў і фэстываляў, удзельніца выставаў і біенале. Аўтар дызайн-праектаў у тэатральнай, кіна- і музычнай галіне. Сярод іх супраца з гуртамі Naka, S°unduk, праекты «Апошні золак», «Новае пакаленьне на Новы год», «Belsat Muisc Live». Аўтар тэхнікі візуальнага мысьленьня ў дызайне.