Жывыя канцэрты на Свабодзе. Расклад на жнівень
636 / 0
18.07.2017

Жывыя канцэрты на Свабодзе. Расклад на жнівень

Выступы беларускіх музыкаў з вольным уваходам ва ўнутраным дворыку на плошчы Свабоды, 4 працягнуцца ў жніўні і ў верасьні!

Жывое лета на Свабодзе праходзіць пасьпяхова, не зважаючы на ня надта спрыяльнае надвор’е. Ліпень праводзяць канцэртамі менскі індзі-гурт Bloomin' Bluezy Ship на чале з выдатнай сьпявачкай Вольгай Бяляевай (21 ліпеня) і гурт Паліны Цімохінай Pauline, прызнаны TuzinFM адкрыцьцём году ў беларускай музыцы на прэміі «Героі году — 2015» (28 ліпеня).

Арганізатары — тэраса кавярні ChillOut «Двор» і партал TuzinFM працягваюць музычнае сьвята і ў наступным месяцы. Канцэпцыя вечарынаў: нязмушаная атмасфэра, жывая аўтарская музыка, недарагі бар, разнастайная кухня. У жніўні канцэрты будуць праходзяць ня толькі  па пятніцах, але і па суботах. Усяго заплянавана 8 выступаў джазавых, рокавых ды індзі-гуртоў. Завершыцца лета канцэртамі фіналістаў сёлетняга конкурсу «Засьпявай 4x4».

Уваход на ўсе канцэрты вольны. Забраніраваць столікі можна загадзя па тэлефоне +375 44 760-63-43. Пачатак усіх канцэртаў у 20:00.

Расклад канцэртаў*

4.08 (пт)

City Jazz Quartet (jazz)

5.08 (сб)

Трыё Канстанціна Гарачага (jazz)

11.08 (пт)

Dear Pegasus (dream pop)

12.08 (сб)

SnopSnoŭ  (indiе)

18.08 (пт)

Naka Piano (rock)

19.08 (сб)

Teleport (indie)

25.08 (пт)

Канцэрт фіналіста «Засьпявай 4x4»

26.08 (сб)

Канцэрт фіналіста «Засьпявай 4x4»

1.09 (пт)

Канцэрт фіналіста «Засьпявай 4x4»

2.09 (сб)

Канцэрт фіналіста «Засьпявай 4x4»

*Увага! У раскладзе могуць адбывацца зьмены. Сачыце за інфармацыяй у суполках TuzinFM і тэрасы «Двор».

TuzinFM, фота Яўгена Пяткевіча