Вяртаньне CherryVata ў Belsat Music Live
4507 / 0
16.09.2017

Вяртаньне CherryVata ў Belsat Music Live

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступае гурт CherryVata.

Няма, здаецца, такога стылю, у якім бы ня плаваў вольна гурт Cherryvata. Рок, рэп, трып-гоп, джаз, фанк, фольк, электроніка — ды ўсё, што заўгодна. Ды яшчэ часам з опэрным вакалам вакалісткі Кацярыны Штырц.

Самы паважаны гурт беларускай электроннай сцэны вяртаецца ў музычную прастору праз восем гадоў маўчаньня. Музыкі пакажуць свае свежыя песьні, у якіх адыходзяць ад свайго звыклага гучаньня, ды распавядуць Міры Шульц, чым будуць завабліваць сёньняшнюю аўдыторыю. Прагучыць і галоўны гіт каманды, зноў жа, па-новаму.

Праз тыдзень, у новым выданьні праграмы будзе граць гурт :B:N:. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 23 верасьня ў 20:30 на «Белсаце».

TuzinFM