«Разьбітае сэрца пацана» у Belsat Music Live: шчырая размова, галоўныя гіты і прэм’ера песьні
790 / 0
11.11.2017

«Разьбітае сэрца пацана» у Belsat Music Live: шчырая размова, галоўныя гіты і прэм’ера песьні

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна гурт, які або рэзка не прымаюць, або любяць нейкай асабліваю любоўю.

«Разьбітае сэрца пацана» працягваюць справу Сашы і Сірожы. Яны ідуць яшчэ далей за сваіх гуру, каб давесьці да поўнага абсурду спосаб мысьленьня і асаблівасьці маўленьня асобных прадстаўнікоў тутэйшага грамадзтва. З кожным альбомам РСП становяцца ўсё цікавей і ў музычным пляне. Пачыналі яны як сапраўды гурток самадзейнасьці, які выступаў у студэнцкай сталоўцы. А прыйшлі да цалкам прыстойнага гуку з адсылкамі да пост-панку і новай хвалі.

У студыі Belsat Music Live Музыкі сыграюць жыўцом найлепшыя песьні, прэзэнтуюць зусім новы твор, пагуляюць зь вядоўцай Міраю Шульц у «праўду і ману» ды адкажуць на абвінавачаньні ў безгустоўнасьці і прымітывізьме.

У праграме гучаць песьні:

«Вам, наркаманам»

«Культавы»

«Wall-E»

«Па закону»

 (словы і музыка Дзяніса Тарасенкі і Паўла Гарадніцкага)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе гурт Shuma. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 18 лістападаў 20.25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM