Фэнтэзі-фольк ад Irdorath у Belsat Music Live (поўнае відэа)
3083 / 0
09.12.2017

Фэнтэзі-фольк ад Irdorath у Belsat Music Live (поўнае відэа)

Сны і мары, летуценьні і фантазіі, легенды і паданьні — усё гэта сплятаецца разам у творчасьці самай казачнай каманды на беларускай сцэне, якая стала госьцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Надзея Гапава і Ўладзімер Калач пачыналі ў Горадні як дуэт з малалюдных выступаў на вулічных канцэртах і лякальных сьвятах. Цяпер яны робяць вялікія сольныя шоў і гастралююць па сьвеце. Сваю музыку Irdorath называюць фэнтазі-фолькам, але з кожным альбом намагаюцца пашырыць межы стылю. У іх сэт-лісьце па суседзтве можа знаходзіцца македонскі народны сьпеў, францускі твор пра піратаў, аўтарская баляда, песьня на словы Караткевіча і ўласная трактоўка гіта Prodigy. У размове зь вядоўцай Міраю Шульц Надзея і Ўладзімер распавядуць пра таямнічы беларускі фэнтэзійны сусьвет, пра свае адчуваньні ад вясельля, якое адбылося проста на канцэрце, і пра сьвежы альбом, што выйшаў у Нямеччыне. У праграме прагучаць песьні, якія прынесьлі гарадзенскаму гурту вядомасьць, і зусім новыя творы.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«As Bas» (словы народныя, музыка Надзеі Калач)

«Varazheya» (словы і музыка Надзеі Калач)

«Black Flags» (словы і музыка Надзеі Калач)

«Zhahi-Zhahi» (словы і музыка Надзеі Калач)

«Storm» (музыка Надзеі Калач)

Праз тыдзень, госьцем праграмы Belsat Music Live будзе Сяргей Пукст. Прэм’ернае выданьне выйдзе ў этэр 16 сьнежня ў 20:25 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM