TonqiXod. Апошняе зьяўленьне «Герояў году — 2017» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
3511 / 0
23.12.2017

TonqiXod. Апошняе зьяўленьне «Герояў году — 2017» у Belsat Music Live (поўнае відэа)

Гасьцямі аўтарскае праграмы Сяргея Будкіна стаў TonqiXod, які быў прызнаны найлепшым гуртом 2017 году на музычнай прэміі «Героі году» ад парталу TuzinFM.

Гэта каманда зь няпростымі тэкстамі і даволі складанай музыкай, якая зьяўляецца безумоўнай зьявай у сучаснай беларускай музыцы. Сваё захапленьне імі выказала культавая расейская група Teqilajazzz, адзначыў знаўца сучаснай музыкі Сяргей Філімонаў ад адрэспэктаваў Лявон Вольскі. Іх сьвежы альбом «Колер якога няма» названы на Experty.by шэдэўрам. А з папярэднім дэбютным дыскам «Pradmova» сабраў безьліч узнагародаў на беларускіх прэміях ды перамог на «Басовішчы».

У межах «Belsat Music Live» музыкі далі разьвітальны сэт пасьля абвяшчэньня аб прыпыненьні сваёй дзейнасьці. У размове зь Міраю Шульц Уладзь Лянкевіч, Макс Субач і Андрэй Аляксеенка распавядуць пра сваё стаўленьне да рэп-музыкі і любоў да складаных формаў ды паразважаюць наконт таго, ці варта пры стварэньні новых ідэяў хавацца за сьпінамі продкаў.

У праграме гучаць песьні:

«Камняпад»

«Насыпаць горы»

«Дзе твой брат»

«Песьня пра балота»

(словы Ўладзімера Лянкевіча, музыка TonqiXod)

Праз тыдзень, выйдзе апошняе выданьне Belsat Music Live у 2017-м у пашыраным фармаце. Прэм’ера — 30 сьнежня ў 20:05 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM