Навагодняе выданьне Belsat Music Live. Аліўе Edition (поўнае відэа)
1972 / 0
30.12.2017

Навагодняе выданьне Belsat Music Live. Аліўе Edition (поўнае відэа)

З рога ўсяго многа. У пашыранай вэрсіі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна прагучаць песьні розных беларускіх выканаўцаў, якія былі запісаныя цягам году ў студыі Belsat Music Live адмыслова для гэтага выданьня.

Тэлепраект Belsat Music Live, які рэалізуе каманда парталу TuzinFM на канале «Белсат», сьвяткуе гадавіну дзейнасьці. Цягам 2017-га ў этэр выйшла 39 праграмаў з удзелам самых розных беларускіх выканаўцаў. Былі ў студыі і замежныя госьці. У пераднавагоднім сьвяточным выданьні прагучаць песьні, якія яшчэ не былі паказаныя. «Без билета» нясуць хвалі цяпла і дабра, «Крама» пяе пра сяброўскую еднасьць, этна-трыа «Троіца» дорыць новы твор, калядуе Shuma з «Песьнярамі», запальвае рэпер Бакей, хуліганяць арт-рокеры з TonqiXod, названыя музычнымі героямі гэтага года, ды яшчэ нямала цікавостак і сюрпрызаў.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Крама» – «Песьня для сяброў»

(словы Насты Гулак, музыка Ігара Варашкевіча і Сяргея Трухановіча)

Shuma – «Калядо»

(cловы народныя ў апрацоўцы Марыны Шукюравай, музыка Аляксея Карабейніка)

«Без билета» – «Мы вызываем лето»

(словы і музыка Віталя Артыста і Таццяны Кушнер)

Cherryvata – «Through»

(словы Кацярыны Штырц, музыка Зьмітра Літвіновіча)

«Петля пристрастия» – «Мода и облака»

(словы Ільлі Чарапко-Самахвалава, музыка гурта «Петля Пристрастия»)

этна-трыё «Троіца» – «Шчодрык»

(словы народныя, музыка этна-трыё «Троіца»)

Бакей – «Бикини»

(словы Уладзіслава Бельмача, музыка Валіка Янкавіча)

TonqiXod – «Вясельле»

(словы Уладзя Лянкевіча, музыка гурта TonqiXod)

Uzari – «Я выдумляю»

(музыка Юзары Наўроцкага, словы Мікіты Найдзёнава)

«Песьняры» – «Калядачкі»

(словы і музыка народныя ў апрацоўцы Уладзімера Мулявіна)

Праз тыдзень, выйдзе першае выданьне Belsat Music Live у 2018-м. Яно таксама будзе ў пашыраным фармаце. Госьцем будзе ўнікальны беларускі гурт «Камерата», якая выканае адмысловы калядны сэт. Прэм’ера –6 студзеня ў 20.05 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM