«10 год прыгод». Прэм’ера музычнага праекту! (аўдыё+відэа)
5195 / 4
01.01.2018

«10 год прыгод». Прэм’ера музычнага праекту! (аўдыё+відэа)

10 беларускіх рок-гітоў XXI стагодзьдзя загучалі ў джазе! На TuzinFM — прэм’ера музычнага праекту, які быў зроблены для тэлеканалу «Белсат» у навагоднюю ноч.

Усе 10 песень праекту запісаныя ўжывую. Аранжыроўкі зрабіў найлепшы джазавы гурт Беларусі Aplle Tea. А ў якасьці вакалістаў выступілі Алег Хаменка, Юры Стыльскі, Паша Трабл, Аляксандар Ракавец, Дзяніс Тарасенка і Павал Гарадніцкі, Руся, Naviband, Ігар Варашкевіч, Уладзімер Пугач, Лявон Вольскі, якія выканалі ўласныя песьні ў нечаканых вэрсіях. Тэлевэрсію праекту паказалі ў навагоднюю ноч на тэлеканале «Белсат». Паводле задумы, гасьцей сустракалі вядоўцы Віктар Шукеловіч і Валярына Кустава, якія згадвалі падзеі апошніх 10 гадоў, якія нас зьдзівілі ці парадавалі.

Відэа плэй-ліст зь песень на Youtube

Песьні, якія гучаць:

Алег Хаменка («Палац») & Apple Tea — «Кола грукатала»

(словы і музыка Алега Хаменкі)

Юры Стыльскі («Дай дарогу!») & Apple Tea  — «Увольте»

(музыка і словы Юрыя Стыльскага)

Паша Трабл (Dzieciuki) & Apple Tea — «Частуханы»

(словы Дзяніса Жыгаўца, музыка Dzieciuki)

Аляксандр Ракавец (IQ48) & Apple Tea — «Сьвятло ў цемры»

(словы Міхала Анемпадыстава, музыка «IQ48»)

«Разьбітае сэрца пацана» & «Apple Tea» «Культавы»

(музыка Дзяніса Тарасенкі, словы Паўла Гарадніцкага)

Руся & Apple Tea — «Тры сонцы»

(словы Марыны Шукюравай, музыка Зьмітра Дзямідава)

Naviband & Apple Tea — Гісторыя майго жыцьця

(словы і музыка Арцёма Лук’яненкі)

Ігар Варашкевіч («Крама») & Apple Tea — «З Новым годам»

(словы Ігара Варашкевіча і Зьмітра Лукашука, музыка Ігара Варашкевіча)

Уладзімер Пугач (J:Морс) & Apple Tea — «Маё сонца»

(словы Уладзімера Пугача, музыка Рамана Арлова)

Лявон Вольскі («Крамбамбуля») & Apple Tea — «Госьці»

(словы і музыка Лявона Вольскага)

У аўдыёвэрсію праекту, які прэзэнтуецца на TuzinFM, увайшло таксама 10 дадатковых інструмэнтальных трэкаў

Над праектам працавалі:

гурт Apple Tea: Канстанцін Гарачы, клявішы, 

Ігар Люты, саксафон,

Дзьмітры Бударын, трамбон,

Дзьмітры Ціхановіч, труба,

Міхаіл Філіпеня, гітара,

Ігар Сацэвіч, бас,

Аляксандар Сапега, бубны

вядоўцы — Валярына Кустава, Віктар Шукеловіч

рэжысёр — Арцём Лобач

асыстэнтка рэжысёра — Ганна Лобач

сцэнар — Павал Касьцючэнка, Андрэй Адамскі, Дзьмітры Нарыман, Сьцяпан Манскі, Сяргей Будкін, Арцём Лобач

апэратары — Аляксандар Алейнікаў, Аляксей Сіпачоў, Яўген Сысоеў, Ільля Бажко, Яўген Шапчыц

гукарэжысэр — Андрэй Акатаў

асыстэнт гукарэжысёра — Уладзіслаў Усенка

дызайн — Наста Шастак

графіка Наста Шастак, Данііл Жугжда

стылісткаНаста Шастак

дэкаратаркі-рэквізытаркіВольга Глуш, Люсьена Валогіна

візажЛізавета Горбач

майстары сцэныЮрый Падолін, Андрэй Львоўскі, Андрэй Мамантаў

гаферВасіль Хвалюк

асыстэнты па сьвятлеАндрэй Марозаў, Яўген Грамакін

дольнікіЯн Кароткі, Фэлікс Жырафенка

рэдактарДзьмітры Грыневіч

кіраўнік вытворчасьціХрысьціна Дарапей

кіраўнік праектуСяргей Будкін

прадусарЯўген Шапчыц

Падзякі музэю займальных навук «Квантум» (Менск, пр. газеты «Праўды», 29) і Багдане Бабковай.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Данііл Ярмалкевіч
    Данііл Ярмалкевіч / адказаць
    04.01.2018 / 18:14

    А чаму ў інструментальнай версіі "Гасцёўня" прынамсі (астатняе яшчэ не слухаў) чуваць голас Вольскага?

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.01.2018 / 19:54

    У некаторых інструмэнтальных вэрсіях песень на дальнім фоне будзе чуваць вакалістаў, бо ўсе песьні праекту запісваліся ўжывую з салістамі. Выпіліць вакал зусім дзе-нідзе не ўяўляецца магчымым, бо яго здымалі іншыя мікрафоны (напр., бубнача). Але ёсьць у гэтым плюс - лягчэй падпяваць:).
    Калі будзе сэнс і матывацыя - запішам начыста ў студыйных умовах інструмэнталы.

  • SeniaDm Сенько
    SeniaDm Сенько / адказаць
    06.01.2018 / 13:43

    Круты праект, спадабалася!

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.01.2018 / 19:54

    Дзякуй, радыя, што прыйшлося даспадобы!

  • КАМЕНТАВАЦЬ