Camerata. Калядны сэт у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)
3916 / 1
06.01.2018

Camerata. Калядны сэт у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

У новым выданьні Belsat Music Live не прагучаць ані электрычныя, ані акустычныя інструмэнты, але пры гэтым адбудзецца сапраўднае музычнае сьвята! Гасьцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стаў гурт «Камэрата».

Галоўная адметнасьць «Камэраты» — сьпевы выключна акапэла, хоць слухачу і можа падацца, што ў іх музыцы выкарыстоўваецца безьліч інструмэнтаў. Да ўсяго яны ня проста пяюць, а і ўводзяць элемэнты харэаграфіі ў свае нумары. У вядомай на ўвесь сьвет вакальнай беларускай групы ёсьць дыплямаваныя харавыя дырыгенты і піяністы, але няма ніводнага музыкі з кампазытарскай і вакальнай адукацыяй. Тым ня менш, яны пішуць такую музыку, якая зачароўвае слухачоў па ўсім сьвеце. І сьпяваюць да неверагоднасьці зладжана і бліскуча.

«Камэрата» імгненна заваблівае ў свой сусьвет і ўносіць слухача ў месца, дакладна вызначанае ў назьве іх апошняга студыйнага альбому. У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна Belsat Music Live гурт выканае сэт са сваіх найлепшых калядных твораў. Выканаўцы ў размове зь Міраю Шульц распавядуць пра свае самыя незвычайныя канцэрты і малавядомыя факты з 30-гадовай творчай гісторыі калектыву, узгадаюць пра сваё першае турнэ ў ЗША і запіс на фірме «Мэлёдыя» на пачатку 1990-х ды раскажуць пра апошнія зьмены ў складзе і новыя ідэі.

У праграме гучаць песьні:

«Паміж небам і зямлёй» (музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Афра» (музыка і словы Аляксандра Доўнара)

«Снега, снега» (музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«На Раство» (музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Дударыкі» (музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай)

«Вышэй золата» (музыка і словы Вольгі Вараб’ёвай і Аляксандра Доўнара)

Праз тыдзень у студыю Belsat Music Live завітае гурт Nuteki. Прэм’ера — 13 студзеня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ: