Сьпявачка сьвету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)
3429 / 0
20.01.2018

Сьпявачка сьвету Надзея Кучар у студыі Belsat Music Live (поўнае відэа)

Зорка сусьветнай опэры зь Беларусі, якая атрымала тытул «Сьпявачкі сьвету» ў конкурсе тэлеканалу Бі-Бі-Сі, стала госьцяй аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна.

Для акадэмічнага вакаліста перамога на BBC Cardiff Singer of the World, як для літаратара — атрыманьне Нобэлеўскай прэміі. Надзея была прызнаная найлепшай на конкурсе ў Кардыфе ў 2015 годзе. Да гэтага трыюмфу яна ўжо выступае ў Парыскай опэры, ёй акампануе Лёнданскі сымфанічны аркестар, а ейныя сьпевы выдае лэйбл Sony. Акром узнагародаў на розных міжнародных конкурсах за бліскучае вакальнае майстэрства, сьпявачка таксама атрымала двойчы расейскую тэатральную прэмію «Залатая маска» за ролі ў спэктаклях Пермскага тэатру опэры і балету. Надзея скончыла кансэрваторыю ў Пецярбургу, апошнія шэсьць гадоў працуе ў Пермскай опэры, ейныя выступы выклікаюць авацыі ў Варшаве, Жэнэве і Сант’яга,  але заўжды падкрэсьлівае той факт, што яна — беларуская сьпявачка.

У размове зь вядоўцай Хрысьцінай Дарапей Надзея Кучар паразважае пра стан справаў у беларускай і замежнай опэрнай музыцы, падзеліцца ўражаньнямі ад самых важных пастановак у сваім жыцьці і распавядзе, кім захапляецца з сучасных музыкаў. У жывым сэце прагучаць улюбёныя кампазыцыі сьпявачкі з опэрнай клясыкі, а таксама сьпеў, з дапамогай якога яна знаёміць замежнікаў са сваёй краінай.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Chi il bel sogno di Doretta» (з опэры Джакама Пуччыні «Ластаўка»)

«Oh! quand je dors» (музыка Фэрэнца Ліста, словы Віктора Юго)

«Купалінка» (музыка Ўладзімера Тэраўскага, словы Міхася Чарота)

«Il est doux, Il est bon» (з опэры Жуля Маснэ «Ірадыяда»)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live будзе граць гурт The Glitchhh. Прэм’ера — 27 студзеня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM