Унікальнае гучаньне The Glitchhh у Belsat Music Live (поўнае відэа)
5005 / 2
27.01.2018

Унікальнае гучаньне The Glitchhh у Belsat Music Live (поўнае відэа)

У аўтарскай праграме Сяргея Будкіна з жывым сэтам выступіў гурт The Glitchhh, які стаў адным з адкрыцьцяў мінулага году на беларускай незалежнай сцэне.

Іх творчасьць уяўляе зь сябе суцэльны экспэрымэнт. Музыкі знайшлі сваё ўнікальнае гучаньне, увабраўшы элемэнты самых розных стыляў — ад танцавальнай электроннай музыкі да мэталу. Напрацоўкі каманды за чатыры гады былі скарыстаныя для дэбютнага альбому «Cordyceps», які пабачыў сьвет летась. The Glitchhh называюць сябе музычнымі кантрабандыстамі: маўляў, мытня імкнецца абмежаваць увоз новых ідэяў, а яны ўсё адно іх дастаўляюць. І хоць трыё інструмэнтальнае, у дэбютным альбоме ўзялі ўдзел вакалісты зь іншых беларускіх камандаў. Некаторыя зь іх таксама паўдзельнічаюць у праграме.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Trap» (музыка The Glitchhh)

«From Electric Heart» (feat. Рома f.s.t.; музыка The Glitchhh, словы Рамана Ладуцькі)

«Big Fat Fly» (feat. Марына Тхорык; музыка The Glitchhh, словы Марыны Тхорык)

«Time Machine» (музыка The Glitchhh)

Праз тыдзень выйдзе адмысловае выданьне Belsat Music Live, прысьвечанае памяці Міхала Анемпадыстава. Ягоныя абраныя песьні выканаюць Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч і Лявон Вольскі. Прэм’ера — 3 лютага ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • hwedar / адказаць
    30.01.2018 / 13:29

    Набыць лiчбавую версiю альбома можна па спасылцы:
    https://play.google.com/store/music/album?id=Budj3bs2vwumzjdjz4gl3rpguo4
    Слухаць можна таксама на google play music, але патрэбна падпiска.

  • Прохор Мефодиев
    Прохор Мефодиев / адказаць
    09.02.2018 / 19:26

    Набыць...хм. А садраць дзе можна? Можа на торэнтах ёсць?

  • КАМЕНТАВАЦЬ