Mustelide. Электронны цуд зь Беларусі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
3706 / 0
10.02.2018

Mustelide. Электронны цуд зь Беларусі ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект Натальлі Куніцкай, які ведаюць далёка за межамі краіны.

За тры гады свайго існаваньня праект Mustelide даў каля сотні канцэртаў па ўсім сьвеце — ад Паўднёвага Сахаліну да ЗША. Яго заснавальніца і адзіная ўдзельніца Натальля Куніцкая грала ў клюбах і на фэстывальных пляцоўках у дзясятку краінаў сьвету, а ейны альбом быў названы найлепшым у сваім кірунку ў Беларусі. У размове зь вядоўцаю Мірай Шульц сьпявачка, паэтка і кампазытарка распавядзе пра самыя незвычайныя месцы, у якіх ён даводзілася выступаць, згадае пра ўдзел у амэрыканскім праекце OneBeat і ў гурце Ulis, а таксама пакажа ўзоры жывой электроннай музыкі, якая выконваецца без выкарыстаньня лэптопу.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Opushka»

«Thum Nyatiti»

«Pustota» (feat. Ягор Явароўскі)

«Vremenem»

(словы і музыка Натальлі Куніцкай)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць гурт Zolki Band. Прэм’ера — 18 лютага ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM