Музычны шаман зь Іўя «.К» у Belsat Music Live (поўнае відэа)
4556 / 0
10.03.2018

Музычны шаман зь Іўя «.К» у Belsat Music Live (поўнае відэа)

Ягоныя песьні пабудаваныя на ўнутранай магіі ды ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Госьць новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект «.К», які заснаваў Яўген Кучмейна.

Яўген Кучмейна заявіў пра сябе альбомам «Унісон», які запісаў, калі працаваў настаўнікам у вёсцы Суботнікі, ля мяжы зь Літвою. Прычым цалкам самастойна. На рахунку «.К», які цяпер мае гарадзенскую прапіску — тры студыйныя альбомы і тры дзівосныя кліпы. Выканаўца быў намінаваны на «Дэбют» на прэміі «Рок-профі» і «Адкрыцьцё» на прэміі «Героі году», а ў 2016-м проста адзін з гітараю перамог на «Басовішчы». Ягоная кампазыцыя таксама стала саўндтрэкам да фільму «Души мёртвые», які ўзяў Гран-пры на фэстывалі «Лістапад».

Песьні Яўгена пабудаваны на ўнутранай магіі і ўяўляюць зь сябе рэбусы, якія няпроста расчытаць. Знаўцы знойдуць адсылкі да Velvet Undeground, «Аукцыона» і «Троіцы», але гэта не дае ключа да спасьціжэньня творчасьці музычнага шамана зь Іўя. Капаць трэба глыбей. У шчырай размове зь Міраю Шульц Яўген распавядзе пра жыцьцё на памежжы, працу настаўніка ў вёсцы, мову рыбы і пра суполку «Нёман 9».

У праграме гучаць песьні:

«Анёлам гімн»

«Птица С.»

«Робін Гуд»

«Школьный друг»

«Пух»

(словы і музыка Яўгена Кучмейны)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць D.Jaza. Прэм’ера — 17 сакавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM, фота Ягор Бабій