Aura. Галоўныя поп-гітмэйкеры краіны ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
2346 / 1
14.04.2018

Aura. Галоўныя поп-гітмэйкеры краіны ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

Яны пішуць песьні для сябе ды іншых артыстаў зь Беларусі ды замежжа. Зь іхнымі творамі выступаюць (і перамагаюць!) на «Эўравізіі». Госьці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — музычны праект Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка, які зайграе жыўцом свае найлепшыя гіты.

Ён грае на гітары, стварае і запісвае музыку. Яна піша вершы і сьпявае. Юлія і Яўген пэўна самая плённая творчая пара краіны. Зь іх песьняю Аляксей Жыгалковіч перамог на дзіцячай «Эўравізіі», іх песьні пяе заслужаная артыстка Малдовы Нэлі Чабану, народная артыстка Расеі Надзея Бабкіна і шэраг беларускіх эстрадных выканаўцаў. Гэта, дарэчы, таксама іх песьня. Мноства песень «Аўры» створана па-беларуску, што для цяперашняй поп-сцэны вялікая рэдкасьць.

У размове зь вядоўцай Мірай Шульц музыкі распавядуць, чаму вырашылі паставіць у сваёй творчасьці на беларускую мову, і паразважаюць, пры якіх умовах поп-музыка ў Беларусі сапраўды можа стаць папулярнай.

У праграме гучаць песьні:

«Паважай сябе»

«Mon papa»

«Што казаць»

«Закаханая»

«Затрымай мяне»

(словы Юліі Быкавай, музыка Яўгена Алейніка)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live грае Аня Жданава. Прэм’ера — 21 красавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • Леонид Нарушевич
    Леонид Нарушевич / адказаць
    15.04.2018 / 09:36

    кстати на французском лучше всего и получилось чудная песенка

  • КАМЕНТАВАЦЬ