Аня Жданава. Чароўная індзі-электроніка ў #BML (поўнае відэа)
1915 / 0
21.04.2018

Аня Жданава. Чароўная індзі-электроніка ў #BML (поўнае відэа)

Такой музыкі ў Беларусі яшчэ ніхто не рабіў. Аўтарка найлепшага электроннага альбому году паводле ўзнагародаў Experty.by і выканаўца песьні, якая ўвайшла ў сусьветны «Топ-101» праекту beehype Аня Жданава — госьця студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live.

Аня заявіла пра сябе вельмі рана — ужо ў 16 гадоў яна выступае з сольнымі канцэртамі. Яе імя зьвязана зь некалькімі цікавымі музычнымі праектамі — Lilac, на які было нават зьвярнуў увагу лэйбл Sony; Bonehider, два міні-альбомы якога выйшлі на польскім лэйбле Otake Records, і правакацыйны поп-дуэт «Ландыш $ Сахара». У 2017-м Аня Жданава выдала дэбютны сольны альбом, які быў прызнаны найлепшым электронным дыскам году на ўзнагародах Experty.by. Адна зь песень зь яго названая ў ліку «101 найлепшай песьні 2017 году» паводле апытаньня  міжнароднага праекту beehype. У размове зь вядоўцай Мірай Шульц сьпявачка распавядзе пра свае ранейшыя праекты і новыя задумы, а ў жывым сэце сыграе песьні з альбому «Appetiizer». Чакаецца таксама прэм’ера!

У праграме гучаць песьні:

«Appetiizer»

«Миражи»

«Discovery»

«Moonwalker»

«Zeitgeist»

(словы і музыка Ані Жданавай)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live грае мэтал-гурт Gods Tower. Прэм’ера — 28 красавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM