Gods Tower. Жывы сэт легенды беларускага мэталу ў #BML (поўнае відэа)
1303 / 0
28.04.2018

Gods Tower. Жывы сэт легенды беларускага мэталу ў #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live выступіў найлепшы мэтал-гурт краіны — Gods Tower.

Менавіта ў музыцы гэтага гурта ўпершыню сустрэліся абсалютна неспалучальныя дагэтуль мэтал і фольк. Гэта была задумкаю аднаго з заснавальнікаў каманды Аляксандра Ўракава, які імітаваў на гітары гукі беларускай дуды і жалейкі. У сярэдзіне 90-х Gods Tower запісаў два альбомы, якія прынесьлі гомельскім музыкам сусьветную вядомасьць. Іх дыскі выдаюць у Расеі, Польшчы і Нямеччыне. Іх запрашаюць на вядучыя эўрапейскія фэсты, у тым ліку Sziget. Аднак, на ўздыме кар’еры гурт спыняе дзейнасьць пасьля заўчаснай сьмерці Аляксандра Ўракава. Вяртаньне адбылося праз восем гадоў. З 2010-га Gods Tower зноў дае канцэрты і стварае новыя песьні.

У размове зь вядоўцаю Міраю Шульц музыкі згадаюць пра самыя яскравыя моманты са сваёй амаль 30-гадовай гісторыі, а лідэр каманды Лэсьлі Найф распавядзе пра свае прэзыдэнцкія амбіцыі, «Партыю касьмічных піратаў» ды любоў да Дэвіда Лінча. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды як з 1990-х, гэтак і зь цяперашняга пэрыяду творчасьці.

Песьні, якія прагучаць у праграме:

«Seven Rains of Fire»

«Liar»

«Fire»

«Rising Arrows»

(словы Lesley Knife, музыка Gods Tower)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць Shaman Jungle. Прэм’ера — 5 траўня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM