Магічны іншасьвет Кацярыны Ваданосавай у #BML (поўнае відэа)
1428 / 0
12.05.2018

Магічны іншасьвет Кацярыны Ваданосавай у #BML (поўнае відэа)

У новым выданьні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live трапляем у магічны іншасьвет Кацярыны Ваданосавай і яе Fantasy Orchestra.

У музыцы Кацярыны пераплятаюцца неспалучальныя здавалася б плыні беларуская народная культура, рок, поп, бардаўская песьня ды эўрапейская музыка часоў Сярэднявечча. Кацярына пачынала свой шлях з гуртом Alta Mente і «Птушыны шлях», але ў поўны голас яны заявіла пра сябе з праектам Fantasy Orchestra, зь якім запісала дэбютны альбом «Мітатворчасьць», названы гэтак жа, як і яе першы паэтычны зборнік. Акром музычнай творчасьці, Кацярына вядзе канцэрты ў філярмоніі, вядзе гістарычную праграму на тэлевізіі, вырабляе ўпрыгожаньні ў сваёй майстэрні, працуе ў якасьці мадэлькі і гадуе двух дзяцей.

У шчырай размове зь вядоўцаю Мірай Шульц сьпявачка і паэтка распавядзе пра сваю творчасьць і жыцьцё. У музычным сэце прагучаць песьні ўласнага аўтарства і на вершы Ўладзімера Караткевіча і Алеся Дудара. Не абыдзецца без прэм’еры!

У праграме гучаць песьні:

«Вясна»

(словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)

«Анёл»

(словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)

«Белы сад»

(словы Алеся Дудара, музыка Кацярыны Ваданосавай)

«Ногі»

(словы Уладзімера Караткевіча, музыка Кацярыны Ваданосавай)

«Дзікае паляваньне»

(словы і музыка Кацярыны Ваданосавай)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць гурт Bez.Not. Прэм’ера — 19 траўня ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM