«Брешь» ад «MorkvoЦвет» — найлепшы альбом вясны на TuzinFM (аўдыё)
253 / 0
04.06.2018

«Брешь» ад «MorkvoЦвет» — найлепшы альбом вясны на TuzinFM (аўдыё)

Дэбютная праца гурту «MorkvoЦвет» перамагла ў вясновым туры альбомнага чарту на TuzinFM.

870 галасоў набраў цягам вясны альбом «Брешь» каманды Яўгена Белановіча і Паўла Рыжкова, што дазволіла яму заняць першае месца ў альбомным чарце з адрывам у 206 галасоў ад другога месца. Самі музыкі з нагоды перамогі зазначаюць: «Было прыемна сачыць за галасаваньнем, за тым, як павялічваецца кожны дзень лічба каля вокладкі нашага альбому. Ды і самім цяжка ўтрымацца не націснуць гузік, каб прагаласаваць за сябе. Тым больш, што гэта наша дэбютная праца. І дэбютным у працы над альбомам для нас было ўсё: ад запісу ў студыі, да напісаньня рэлізаў, распрацоўкі вокладкі і г. д. Таму канечне, вельмі прыемна, што існуе аўдыторыя, якая гатовая нас падтрымліваць. Вялікі дзякуй!»

Наперадзе «MorkvoЦвет» чакае фэстываль «Басовішча». На свой конкурсны сэт музыкі рыхтуюць моцную праграму і ўсур’ёз разьлічваюць на перамогу. Улетку абяцаецца таксама некалькі сюрпрызаў ад гурта. За навінамі каманды можна сачыць праз афіцыйную суполку.

TuzinFM