Топ-12 Андрэя Курэйчыка. «У нас велізарная колькасьць крутой музыкі!» (аўдыё)
1347 / 0
18.06.2018

Топ-12 Андрэя Курэйчыка. «У нас велізарная колькасьць крутой музыкі!» (аўдыё)

Беларускі рэжысэр, сцэнарыст і драматург назваў свае ўлюбёныя песьні ў гэтым сэзоне на TuzinFM. Усе яны трапляюць у мэгатур, у якім будзе вызначаны найлепшы гіт музычнага году.

Беларуская сучасная музыка — адна зь нешматлікіх сфэраў нашае культуры, якая знаходзіцца на вастрыні сучасных сусьветных трэндаў і зьяўляецца па-сапраўднаму актуальным мастацтвам. На жаль, такога пакуль ня скажаш ані пра беларускае кіно, ані пра беларускі тэатар. У нас велізарная колькасьць высокаякаснай, крутой музыкі. Таму абраць 12 найлепшых песень на «Тузіне» было вельмі складана. Асобна хачу адзначыць паэзію песень: глыбокую, моцную, якая адлюстроўвае ўсю поліфанічнасьць і прыгажосьць беларускай мовы. Думаю, ніхто ня робіць больш для папулярызацыі беларускай мовы, чым выдатныя беларускія музыкі. Мае асабістыя ўпадабаньні ў складзеным рэйтынгу — Akute, Vinsent, Neuro Dubel і Сьвета Бень.

Агулам мая 12-ка выглядае наступным чынам:

Akute — Крок уперад (live)

Akute — Я цябе пакахаў

Dzieciuki — Бунтар

Helious — Па неадступнасьці

N.O.I.R.| Stern — Восень

Naviband Не пакідай (live)

Neuro Dubel Першы (live)

Uzari Новае кіно (live)

Vinsent Мэтрапалітэн

Зьміцер Вайцюшкевіч Будучыня

Паліна Рэспубліка Вышыня (live)

Сьвета Бень У шэрым змроку

Даведка TuzinFM. Андрэй Курэйчык нарадзіўся ў 1980 годзе ў Менску. Скончыў ліцэй БДУ, юрфак БДУ, асьпірантуру журфаку БДУ, прайшоў стажыроўку ў МХАТ імя Чэхава (Масква). Першы спэктакль па ягоным сцэнары быў пастаўлены ў 21 год. Агулам напісаў 25 п’есаў, якія былі пастаўленыя ў 9 краінах сьвету. Удзельнічаў у 15 кінапраектах у якасьці аўтара сцэнару і рэжысэра. Агульны збор фільмаў па сцэнарах Курэйчыка — каля 62 млн даляраў. Сярод адметных працаў: «Любовь-морковь», «Ёлки», «Вышэй за неба», «ГараШ», «Party-Zan фільм», «Движение вверх» ды іншыя. Рэжысэр кліпа Vinsent'а на песьню «Ні кроку назад».

TuzinFM