Vinsent і Сьвета Бень — фаварыты рэжысэрскага рэйтынгу (+топ найлепшых)
391 / 12
27.06.2018

Vinsent і Сьвета Бень — фаварыты рэжысэрскага рэйтынгу (+топ найлепшых)

Экспэртная рада на TuzinFM, якая сёлета складалася зь беларускіх рэжысэраў і кліпмэйкераў, назвала ўдзельнікаў мэгатуру-2018. У яго ўвайшло 26 кампазыцыяў. Цяпер выбар за слухачамі!

Пяцёра* беларускіх рэжысэраў паслухалі ўсе песьні сэзону і назвалі найлепшыя зь іх на сваю думку. У кожнага плэйліст атрымаўся са сваім характарам. Ва Ўлады Сяньковай падборка выйшла збольшага лірычнай. Мітры Сямёнаў-Алейнікаў назваў найперш тыя творы, якія здольныя абудзіць фантазію. Арцём Лобач праз музычныя кампазыцыі дасьледуе сябе самога, ягоны топ атрымаўся вельмі разнастайным. Макса Сірага песьні гэтага сэзону расчаравалі, бо ў іх адсутнічае лёгкасьць і дзёрзкасьць. А вось Андрэй Курэйчык наадварот лічыць, што беларуская музыка знаходзіцца на вастрыні сучасных сусьветных трэндаў.

Агулам з 36 песень рэжысэры назвалі 26. Зь іх два творы назвалі ўсе без выключэньня. Гэта песьня «Мэтрапалітэн»  Vinsent’а і «У шэрым змроку» Сьветы Бень. Чатыры разы былі названыя песьні «Вышыня» Паліны Рэспублікі, «Нёман» Teleport і «Восень» праекту N.O.I.R./Stern. Тройчы — кампазыцыя «Я цябе пакахаў» ад Akute, «Не пакідай» Naviband, «Зіма зь летам» этна-трыё «Троіца» і «Будучыня» Зьмітра Вайцюшкевіча.

Галоўны гіт сэзону 2017/2018 абяруць наведнікі TuzinFM у Мэгатуры. Усе згаданыя рэжысэрмі кампазыцыі бяруць удзел у слухацкім галасаваньні на выбываньне. Пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратары гіт-параду будуць здымаць песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты тузін». Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — абнуленьне галасоў і галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне».

Прапануем таксама абраць Кліп сэзону і Альбом сэзону. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца адна пазыцыя.

Усе тры мэгатуры распачаліся 27 чэрвеня.

*шосты ўдзельнік экспэртнай рады Аляксей Церахаў нягледзячы на згоду так і не даслаў свой рэйтынг

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    02.07.2018 / 10:11

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (26) Паліна Рэспубліка - Вышыня;
    з відэачарту: (36) Млын Сонца - Калядная ноч; (35) Дрозды - Вёска;
    з альбомнага чарту: (36) Віктар Сямашка - Зьмяіны цар; (35) Vodar - Дарогі, якія мы выбіраем, (34) Whiskeyjamband - Мая краіна, (33) Кашлаты Вох - Не бяры да галавы, (32) Юлія Глебава - Крылья, (31) Мярэжа - Жыта.Жыцейка.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    03.07.2018 / 12:17

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (25) Akute - Крок наперад;
    з відэачарту: (34) Recha - Ён і Яна, (33) Laudans - Воблака, (32) Сталіца Марса - Там.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    04.07.2018 / 10:29

    з Мэгатуру зьняты:
    з гіт-параду: (24) Mikita - Неба

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    05.07.2018 / 13:16

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (23) Dzieciuki - Гародня;
    з відэачарту: (31) Aura - Што казаць, (30) Бусламі на поўдзень - Мінулае, (29) NGe - Толькі мы;
    з альбомнага чарту: (30) Пінхас Цынман - Всё будет гут, (29) Дрымон - Апошні, (28) Розныя выканаўцы - Zhoo: Art folk sound.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.07.2018 / 11:56

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (22) K3tyvana - Толькі джаз;
    з відэачарту: (28) Восьмыдзень - Лучына.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.07.2018 / 12:45

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (21) Naka - Адыйшоўшым;
    з відэачарту: (27) kolko - Cамазьнішчэньне, (26) Андрэй Усанаў - Анёл;
    з альбомнага чарту: (27) Гарадскі вал - Чалавечынка, (26) Pauline - Адчувай.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.07.2018 / 13:14

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (20) Павал Аракелян - Гультай;
    з відэачарту: (25) Hurma - Люк, я твой тата, (24) Зьміцер Вайцюшкевіч - Калі заўтра роўна ў шэсьць;
    з альбомнага чарту: (25) Адэля Вольская - Казка, (24) Андрусь Такінданг - Hostel.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.07.2018 / 14:48

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (19) Vinsent - Мэтрапалітэн;
    з відэачарту: (23) Haina - Кантроль, (22) J:Морс - Блізка;
    з альбомнага чарту: (23) Intelligency - Techno Blues, (22) The Glitchhh - Cordyceps.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.07.2018 / 13:20

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (18) Мутнаевока - Мэтро;
    з відэачарту: (21) Спрат - Кропка, (20) Млын Сонца - Ваўкалак;
    з альбомнага чарту: (21) Сяржук Доўгушаў і Алесь Ясінскі - Дарогі, (20) Нагуаль - Землемер и Чипполино.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.07.2018 / 11:31

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (17) Helious - Па неадступнасьці;
    з відэачарту: (19) Піт Паўлаў - Каханак Вялікай Мядзьведзіцы, (18) Brutto - Рокі;
    з альбомнага чарту: (19) Розныя выканаўцы - Песьні матчыны з Вушаччыны, (18) Buben Naruszewich Baisan - Bulbahuana.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.07.2018 / 14:12

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (16) Teleport - Нёман;
    з відэачарту: (17) Дай дарогу! - Ня веру, (16) Лявон Вольскі - А хто там ідзе;
    з альбомнага чарту: (17) Зьміцер Вайцюшкевіч - У нашых снах, (16) Cherryvata - Daybreak.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    17.07.2018 / 16:37

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (15) Neuro Dubel - Першы;
    з відэачарту: (15) Піліп Беспамылковы - Мы любім бульбу;
    з альбомнага чарту: (15) Naviband - Иллюминация.

  • КАМЕНТАВАЦЬ