Belsat Music Live памяці Аляксандра Кульлінковіча (поўнае відэа)
2816 / 0
20.10.2018

Belsat Music Live памяці Аляксандра Кульлінковіча (поўнае відэа)

У студыі аўтарскага тэлепраекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live сабраліся калегі і сябры лідэра гурта Neuro Dubel, каб падзяліцца ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу. І, канечне, прасьпяваць песьні, безь якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку.

Так сталася, што менавіта ўдзел у Belsat Music Live стаў апошнім тэлеэтэрам Аляксандра Кульлінковіча. 4 жніўня 2018 году на 47-м годзе жыцьця лідэр Neuro Dubel пайшоў у іншы сьвет. Новае выданьне праграмы прысьвечанае памяці музыкі. У студыю завіталі паплечнікі і сябры музыкі, каб падзяліцца ўспамінамі пра гэтую яскравую асобу. І, канечне, выканаць нажыва песьні, безь якіх немагчыма ўявіць беларускую музыку. У праграме бяруць удзел Ігар Варашкевіч, Лявон Вольскі, Лэсьлі Найф, Аляксандар Памідораў, Алесь Лютыч, Зоя Сахончык і ўдзельнікі апошняга складу Neuro Dubel.

Больш песень прагучыць на канцэрце памяці Аляксандра Кульлінковіча 25 кастрычніка ў Prime Hall. Cродкі з квіткоў пойдуць на ўсталяваньне помніка музыку, а таксама на выданьне зборніка публіцыстыкі і фотаальбому.

Песьні, якія гучаць у праграме:

Neuro Dubel — «Tut.by»

Neuro Dubel — «Афтары правды»

Neuro Dubel і Юры Навумаў — «Ворсинки и катышки»

Neuro Dubel і Ігар Варашкевіч — «Переехала комбайном»

Neuro Dubel і Lesley Khife — «Першы»

Neuro Dubel і Аляксандр Памідораў — «Убийство монтировкой»

Neuro Dubel і Алесь Лютыч — «Гузік»

Neuro Dubel і Лявон Вольскі — «Танкі»

Neuro Dubel, Ігар Варашкевіч і Зоя Сахончык — «Маленькая песенка»

(музыка гурту Neuro Dubel, словы Аляксандра Кулінковіча)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе новая зорка беларускай опэры — Маргарыта Ляўчук. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 27 кастрычніка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM