Сьвяточнае выданьне #BML. Музыкі, якія нас зьдзівілі ў 2018-м (поўнае відэа)
1402 / 0
29.12.2018

Сьвяточнае выданьне #BML. Музыкі, якія нас зьдзівілі ў 2018-м (поўнае відэа)

Апошняе ў гэтым годзе выданьне аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна складаецца зь песень, знятых у студыі Belsat Music Live, але дагэтуль яшчэ не паказаных. Будзе шмат добрай і разнастайнай музыкі!

З тых, хто зьдзівіў і парадаваў сёлета — опэрная сьпявачка Маргарыта Ляўчук, соўл-гурт Dee Tree, постпанк-дуэт Nürnberg, індзі-каманда BarRokka і ўжо добра вядомыя Trubetskoy, «Лепрыконсы» і «Без билета», якія працягваюць ствараць і шукаць новыя фарматы творчасьці. Аўтар праграмы Сяргей Будкін прадставіць іх песьні, якія не ўвайшлі ў ранейшыя выданьні.

Песьні, якія гучаць у праграме:

Shaman Jungle — «Abanderado»

(музыка і словы гурта Shaman Jungle)

Trubetskoy — «Снежная королева»

(словы і музыка Сяргея Міхалка)

BarRokka — «Навагодні вечар»

(словы Андрэя Леўчыка, музыка Лізаветы Леўчык)

«Лепрыконсы» — «Чудо»

(словы і музыка Ільлі Міцька)

«Без билета» — «По ветру»

(музыка і словы Віталя Артыста)

Маргарыта Ляўчук — «Durch Zärtlichkeit und Schmeicheln»

(арыя Блёндхэн з опэры Вольфганга Амадэя Моцарта «Выкраданьне з сэралю»)

Nürnberg — «Staracca»

(словы і музыка Nürnberg)

Dee Tree — «Воблака»

(словы Валерыі Дэле, музыка Дзяніса Бародзіча)

Гасьцямі першага выданьня #BML у Новым 2019 годзе 5 сьнежня ў 21:15 на тэлеканале «Белсат» будуць уладальнікі прэміі «Героі году — 2018» ад TuzinFM, гурт Nizkiz. Стваральнікі праграмы вырашылі выпрабаваць новы фармат выданьня — з гледачамі. Не прапусьціце таксама навагодняе тэлешоў «Нас у Маскве не зразумеюць» 31 сьнежня ў 23:10, якое каманда TuzinFM/Belsat Music Live зрабіла разам зь Лявонам Вольскім. Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM