«Няміга» ў #BML — музыка, якая нясе любоў (поўнае відэа)
1138 / 0
19.01.2019

«Няміга» ў #BML — музыка, якая нясе любоў (поўнае відэа)

У новым выданьні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live — гурт «Няміга», які зьвярнуў на сябе ўвагу летась першымі запісамі — душэўнымі ды пранізьлівымі сьпевамі Ксеніі Валенды.

Першапачаткова дзявочы гурт, які вызначае свой стыль, як «акустык-фольк-рок» зьвярнуў на сябе ўвагу першымі дэма-запісамі — душэўнымі і пранізьлівымі сьпевамі Ксеніі Валенды. Гурт актыўна выступае з вулічнымі канцэртамі, на фэстах ды імпрэзах. Па выніках 2018-га «Няміга» была названая ў ліку галоўных адкрыцьцяў у беларускай музыкі паводле вэрсіі парталу TuzinFM. У размове зь Міраю Шульц музыкі распавядуць, у чым бачаць сваю місію, узгадаюць панк-рокавае мінулае ды прэзэнтуюць свае новыя песьні.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Хвалі»

«Страла»

«Вецер у траве»

«Папараць-кветка»

«Белая зямля»

(музыка і словы Ксеніі Валенды)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе гурт The UNB, які зайграе адмысловы сэт з нагоды свайго 35-годзьдзя. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 26 студзеня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM