Фэнамэнальныя The UNB. Жывы сэт на 35-годзьдзе ў #BML
3150 / 0
26.01.2019

Фэнамэнальныя The UNB. Жывы сэт на 35-годзьдзе ў #BML

У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live граюць старэйшыны беларускага музычнага андэграўнду — The UNB, якія нядаўна справілі 35-годзьдзе творчай дзейнасьці.

Хаця гэтая каманда знаходзіцца яшчэ глыбей, чым андэграўнд. Першыя 20 гадоў яна існавала, як хатні праект музыкі і паэта з Салігорску Дольніка і на публіку не паказвалася. Музыкі сьцьвярджаюць, што запісалі 108 альбомаў, 38 зь якіх можна рэальна паслухаць. Пры ўсёй сваёй гіпэрплённасьці, публічна The UNB выступае толькі з 2003 году і цешыць прыхільнікаў канцэртамі вельмі рэдка і зь вялікай нагоды. Адмыслова для гледачоў Belsat Music Live музыкі зайграюць свае самыя знакавыя песьні, а ў размове зь Міраю Шульц разьвеюць домыслы і здагадкі адносна гісторыі каманды.

Песні, якія гучаць у праграме:

«Скинуло кафтан зелёный лето»
(музыка Дзьмітрыя Дольніка і Вячаслава Маеўскага, словы Дзьмітрыя Дольніка і Дзьмітрыя Кедрына)

«Элен Полиэтилен»
(музыка і словы Дзьмітрыя Дольніка)

«Элен Полиэтилен. Часть II»

(музыка і словы Дзьмітрыя Дольніка)

«Цикады плачут»
(музыка і словы Дзьмітрыя Дольніка)

«Пруд» (Mothermova Version)
(музыка Дзьмітрыя Дольніка, словы Дзьмітрыя Дольніка ды Ігара Васілевіча)

«Я ударил логопеда»
(музыка і словы Дзьмітрыя Дольніка)

Госьцем наступнага выданьня Belsat Music Live будзе Ягор Забелаў — сола і з трыё. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 2 лютага ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM