Павал Козіч і Ціхан Букраба – пераможцы пятага сэзону конкурсу «Засьпявай» (фота/аўдыё)
447 / 0
30.03.2019

Павал Козіч і Ціхан Букраба – пераможцы пятага сэзону конкурсу «Засьпявай» (фота/аўдыё)

23-гадовы выканаўца Павал Козіч атрымаў галоўны прыз за кампазыцыю «Трамвай», якую напісаў сумесна зь Ціханам Букрабам на словы Антона Рудака.

Павал Козiч (23 гады) і Цiхан Букраба (26 гадоў) вучацца ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце культуры і мастацтва. Павал — менчук, Ціхан — з Гомелю. З музычных кірункаў аддаюць перавагу джазу і соўлу. Яны некалькі гадоў працуюць разам у кавэр-бэндах, але маюць і ўласныя напрацоўкі. Як кажуць самі музыкі, конкурс «Засьпявай» падштурхнуў іх да стварэньня аўтарскага праекту. Дэбютам акурат і стала песьня «Трамвай» паэта Антона Рудака, музыку да якой яны стварылі разам. Болей пра трэк.

Павал Козіч 

Менавіта праца Паўла Козіча і Ціхана Букрабы была адзначаная журы конкурсу галоўным прызам. (Журы конкурсу). Дзякуючы конкурсу, музыкі запісалі фінальную вэрсію сваёй песьні. У якасьці прызу яны атрымалі яшчэ 1500 BYN на рэалізацыю сваіх далейшых творчых задумаў.

Электронны дуэт Maximalism

Акром таго, на ўзнагароджаньні «Засьпявай-5», якое прайшло ў менскім клюбе «Berlin», былі адзначаныя два фіналісты конкурсу – электронны праект Maximalism з песьняю «Фрагмэнты» на словы Ганны Комар і Раман Волазнеў зь песьняю на словы Мікіты Найдзёнава «Салёныя сны».

Раман Волазьнеў

Конкурс «Засьпявай» праводзяць інтэрнэт-партал TuzinFM і фонд «Вяртаньне» з 2014 году. Ягоная мэта адкрыць для маладых музыкаў сьвет беларускай сучаснай паэзіі і паспрыяць таму, каб добрыя вершы сталі песьнямі. Пераможцамі ў намінацыі «Сьпяваная паэзія» станавіліся Віталь Варанко, Naviband, Paulinn, Helious.  Усе песьні ляўрэатаў і пераможцаў можна паслухаць у плэй-лісьце.

Болей фота з імпрэзы – у афіцыйнай суполцы конкурсу.

TuzinFM, фота Аляксандра Кісялёва