Akute граюць па песьні з кожнага альбому ў #BML Premium (поўнае відэа)
718 / 0
13.04.2019

Akute граюць па песьні з кожнага альбому ў #BML Premium (поўнае відэа)

У прэміюм-выданьні аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live з жывым сэтам у прысутнасьці гледачоў выступіў гурт Akute.

У новым выданьні «BML Premium» выступіў магілёўскі гурт Akute, які толькі што прэзэнтаваў свой пяты студыйны альбом «V» за больш чым 10 гадоў існаваньня. Музыкі зайгралі сэт, у які ўключылі па песьні з кожнага свайго альбому, уключна з прэм’ераю. А ў размове зь вядоўцаю Міраю Шульц Стас, Рома і Віка згадалі самыя яскравыя моманты з гісторыі гурта ды адкрылі таямніцы асабістага жыцьця. Увага! Пры канцы праграмы будзе разыграны фірмовы гадзіньнік ад Akute, які можа атрымаць кожны глядач!

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Усе песьні сьпетыя»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

«Адзіноцтва»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

«Кроў бы вада»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

«Марнатраўны сын»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Фелікса Аксёнцава)

«Усё павернецца»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

«Бязьлітасны дэнс»

(музыка Станіслава Мытніка, словы Рамана Жыгарава)

Госьцем наступнага выданьня будзе Ян Жанчак. Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 20 красавіка ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM