Apple Tea. Візітоўка беларускага джазу ў #BML (поўнае відэа)
391 / 0
28.04.2019

Apple Tea. Візітоўка беларускага джазу ў #BML (поўнае відэа)

У студыі аўтарскага праекту Сяргея Будкіна Belsat Music Live – самы знакавы беларускі джаз-бэнд сучаснасьці Apple Tea.

Яны ўжо чвэрць стагодзьдзя на сцэне. Apple Tea пачыналі як частка дзяржаўнага аркестра Беларусі, а неўзабаве выправіліся ў вольнае плаваньне. Без іх удзелу не абыходзіцца ніводная падзея ў джазавай музыцы Беларусі. Яны акампанавалі як знакавым беларускім артыстам, так і замежным зоркам. За чвэрць стагодзьдзя творцы запісалі сем альбомаў аўтарскай музыкі і спыняцца на гэтым не зьбіраюцца. У жывым сэце прагучаць новыя і вядомыя нумары, як у інструмэнтальным выкананьні, так і з вакалам чароўнай Аляксандры Захарык. У размове зь Міраю Шульц музыкі прыгадаюць самыя яркія моманты з гісторыі калектыву ды падзеляцца новымі задумамі.

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Apple Tea»

(музыка Ігара Сацэвіча)

«Два буслы»

(музыка Ігара Сацэвіча)

«Яблынька»

(музыка Ігара Сацэвіча, словы народныя)

«Morning Samba»

(музыка Міхаіла Філіпені)

«Bisquit»

(музыка Канстанціна Гарачага)

«November»

(музыка Ігара Сацэвіча)

Госьцем наступнага выданьня будзе гурт «Район 119». Прэм’ера праграмы адбудзецца ў суботу, 4 траўня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка». Цікавосткі, бэкстэйдж, відэа і аўдыё зь мінулых праграмаў можна знайсьці ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

TuzinFM