Нешараговы тузін ад Нікі Сандрас (аўдыё)
876 / 0
17.06.2019

Нешараговы тузін ад Нікі Сандрас (аўдыё)

Вынікі музычнага сэзону на TuzinFM падводзіць блогерка і мастачка Ніка Сандрас. Яна назвала тыя кампазыцыі, якія вылучыліся з агульнага шэрагу.

Сама я слухаю ці клясыку ці аўтэнтычную музыку, нешта падобнае да афрыканскіх бубнаў ці алтайскага гарлавога сьпеву. Ну ці мэлядычны рок. Так што адносна сучаснай музыкі крытык зь мяне так сабе. Асабліва, калі і матэрыял так сабе.

Калі пад плэйліст гэтага сэзону кіраваць аўто, маляваць ці прыбірацца ў кватэры (а значыць не засяроджвацца менавіта на музыцы), то можа падацца нібы гэтыя ўсе песьні выканаў адзін калектыў. Аднастайна ці сумна за некаторымі выключэньнямі. Гарманічнае супадзеньне тэксту з мэлёдыяй амаль не сустрэлася. Ці тое тэкст круты, ці музыка запамінаецца асобна ад тэксту. У мастакоў, дарэчы, такая зьява паўсюдная: альбо тэхніка добрая, але ідэі няма, альбо ідэя выдатная, але зусім крывое выкананьне.

Мне спадабалася і запомнілася толькі тое, што вылучалася з агульнага шэрагу. Вэрсіі песень любімых музыкаў з гуртом AppleTea з задавальненьнем паслухала па некалькі разоў. Вось дзе талент ды індывідуальнасьць можна пазнаць зь першай ноты. Ну і Сяргей Пукст, вядома ж, ня здраджвае сваёй індывідуальнасьці.

Мае фаварыты:

Ніка Сандрас, для TuzinFM