«Трыюмф волі» Сяргея Пукста — лідэр рэйтынгу блогераў на TuzinFM (+топ найлепшых)
378 / 10
06.07.2019

«Трыюмф волі» Сяргея Пукста — лідэр рэйтынгу блогераў на TuzinFM (+топ найлепшых)

38 песень увайшлі ў выніковы Мэгатур-2019 на TuzinFM, які сёлета сфармавалі вядомыя беларускія блогеры. Нечакана найбольшую колькасьць згадак набраў Сяргей Пукст з жывой вэрсіяй даўняга гіта «Трыюмф волі». Цяпер выбар за слухачамі!

Шасьцёра беларускіх блогераў пагадзіліся паслухаць усе песьні 16-га сэзону на TuzinFM і назваць свой тузін найлепшых. У аўтара найбольш папулярнага беларускага тэлеграм-каналу Nexta рэйтынг атрымаўся лірычным, сваё надзвычайнае захапленьне ён выказаў сьпявачцы Маргарыце Ляўчук за песьню «Гісторыя каханьня». Трэвэл-блогерка Ася Паплаўская зазначыла, што зь вялікай прыемнасьцю паслухала песьні гэтага сэзону і зрабіла нямала адкрыцьцяў, галоўнае зь якіх — адноўлены гурт «Цмокі». А вось пісьменьніца Ганна Севярынец раскрытыкавала ўдзельнікаў чарту за банальныя пералівы, нясьпешнасьць і безаблічны вакал ды зазначыла, што возьме ў свой асабісты плэй-ліст толькі адну песьню — «Тры сонцы» Русі. Не захапіла большасьць песень гэтага сэзону і паэта ды дызайнэра Стася Карпава, але ён знайшоў усё ж сярод іх цікавыя для сябе песьні. Як і Аляксандар Найдзёнаў, праграмны дырэктар радыё «Юністар», які склаў свой — сучасны тузін. Мастачка Ніка Сандрас зьвярнула ўвагу найперш на вэрсіі беларускіх рок-гітоў, зробленых у джаз-аранжыроўках гурта Apple Tea для праекту «10 год прыгод».

Такім чынам было названа 38 песень з 45, што бралі ўдзел у чартах гэтага сэзону. Найбольшую колькасьць разоў — пяць — была згаданая песьня Сяргея Пукста «Трыюмф волі». 10 гадоў таму яна была запісаная для праекту «Тузін.Перазагрузка», а сёлета ў чарце брала ўдзел яе жывая вэрсія, запісаная ў студыі праграмы Belsat Music Live. Чатыры разы быў названы яшчэ адзін лайв-запіс зь Belsat Music Live — песьня гурта Harotnica mix «Рыцар». Па тры разы — песьня фіналістаў «Засьпявай-5» праекту Maximalism «Фрагмэнты», «Весела» з новага альбому Akute ды джазавая вэрсія згаданай вышэй песьні «Тры сонцы» ў выкананьні Русі і Apple Tea.

Галоўны гіт сэзону 2018/2010 абяруць наведнікі TuzinFM у Мэгатуры. Усе згаданыя кампазыцыі бяруць удзел у слухацкім галасаваньні на выбываньне. Пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратары гіт-параду здымаюць песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты тузін». Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — абнуленьне галасоў і галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне».

Прапануем таксама абраць Кліп сэзону і Альбом сэзону. У выніковым туры ў гэтых чартах бяруць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца адна пазыцыя. На другім этапе галасы абнуляюцца ды ідзе галасаваньне «да апошняга».

TuzinFM

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    06.07.2019 / 19:23

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (38) Roman Voloznev - Салёныя сны;
    з відэачарту: (48) Shuga - Калі любіш, (47) Юлія Глебава - Прабач, (46) Zanzibar - Leta, (45) Cвентояр - Ключы, (44) Race of dreamers - Паўночная зара;
    з альбомнага чарту: (48) Nubir - Школа жыцьця, (47) Песьняры - Продолжение, (46) Мерада - З'яднае нас дарога, (45) Фантастычныя плыўцы - Over Beet, (44) Апотом - Все ещё.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    08.07.2019 / 12:41

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (37) Maximalizm - Фрагмэнты, (36) Skynet - Каханая, (35) Naviband feat. Apple Tea - Гісторыя майго жыцьця;
    з відэачарту: (43) Shuma - Kumachki, (42) Kawa - Патанцуем, (41) Naviband - А дзе жывеш ты, (40) Laurynienka - Гэй, малады, (39) Мерада - Срэбны анёл, (38) Свентояр - Страла, (37) Апотом - Пінокіё, (36) J:Морс - Крылы;
    з альбомнага чарту: (43) Autonomicon - Icarus Messerschmitt, (42) kolko - Noah, (41) Міла Ражкова - Беларускі альбом, (40) Leta - Hod za hodam, (39) Віктар Сямашка і кумпанія - Zero Nero.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    09.07.2019 / 13:22

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (34) Тлушч - Кройцбэрг, (33) D.Jaza - Ціха, (32) Уладзімер Пугач feat. Apple Tea - Маё сонца;
    з відэачарту: (35) Hlev&Tomas Carmody - Спадчына, (34) Yellow Power - Белая ружа, (33) Зьміцер Вайцюшкевіч - Калядка;
    з альбомнага чарту: (38) Без билета - Маяк, (37) Vibeclub- Каляда, (36) Tor Band - Революция внутри меня.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    10.07.2019 / 11:13

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (31) Павал Козіч і Ціхан Букраба - Трамвай, (30) Ana Zhadanova - Znichka, (29) Stokes - Скачы пад дажджом;
    з відэачарту: (32) Піліп Беспамылковы - Спалі тлушч, (31) Піліп Беспамылковы - Мова, (30) Dzivasil - Пяскі часу, (29) Port Mone Trio - Бераг;
    з альбомнага чарту: (35) The Goonzz - На радость..., (34) Ulyanica- Вясна, (33) Buben Naruczwicz Baisan - 1937, (32) Віктар Сямашка - Марсаў дзень, (31) Buben Naruczwicz Baisan - Enighet Ensamhet, (30) Фантастычныя плыўцы - Лягерныя песьні, (29) Гарадскі вал - Элвіс і сьмерць.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    11.07.2019 / 15:13

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (28) Цмокі - Іван і Бог, (27) Mikita - Да цябе, (26) Znich&Rutvica - Ой, над ракою;
    з відэачарту: (28) Район 119 - Варвары, (27) Mova Dreva - Красна сонца, (26) Крамбамбуля - Партызаны каляднага лесу;
    з альбомнага чарту: (28) РСП - Карняплоды любві, (27) Мутнаевока- Мэтро, (26) Варган - Зялён явар...

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    12.07.2019 / 11:40

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (25) Мутнаевока - Матыў, (24) Nuteki - Так кахаць, (23) :B:N: - Бяжы за мной;
    з відэачарту: (25) Тлушч - Кансёрн, (24) Валерыя Яскевіч і Пятро Клюеў - Space Oddity, (23) Валерыя Яскевіч - Рух;
    з альбомнага чарту: (25) Аляксандар Віслаўскі - Толькі б яўрэі былі, (27) Nurnberg - Skryvaj, (25) Purple Sunset - На шляху...

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    15.07.2019 / 12:31

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (22) Dee Tree - Дубрава, (21) РСП - Мая мінуўшчына, (20) Віктар Шалкевіч - Бяжы за мной;
    з відэачарту: (22) Піліп Беспамылковы - Беларусь, (21) Znich - Крумкач, (20) Лявон Вольскі - Апэрацыя адукацыя;
    з альбомнага чарту: (22) Віктар Сямашка і кампанія - Паддон, (21) Віктар Шалкевіч - Такая доўгая зіма, (20) Buben Naruczеwicz Baisan - З нажом да сонца.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    16.07.2019 / 10:42

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (19) Сяргей Пукст - Трыюмф волі, (18) Uzari - Падзяка сэрца;
    з відэачарту: (19) Haina - Вясна, (18) Лявон Вольскі - Героі не паміраюць;
    з альбомнага чарту: (19) Purple Sunset - Уцякаць, (18) Розныя выканаўцы - Мужчынская традыцыя сьпеву.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    18.07.2019 / 11:12

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (17) Руся feat. Apple Tea - Тры сонцы;
    з відэачарту: (17) Няміга - Хвалі;
    з альбомнага чарту: (17) Dzivia - Rujnuj.

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    19.07.2019 / 13:31

    з Мэгатуру зьнятыя:
    з гіт-параду: (16) Harotnica mix - Рыцар;
    з відэачарту: (16) Pawa - Дударочку;
    з альбомнага чарту: (16) :B:N: - #коджыцьця.

  • КАМЕНТАВАЦЬ